многія любяць паразважаць наконт таго, якія яны літвіны і якое ВКЛ наўсцяж нашае. Але чамусьці калі даходзіць да справы, напрыклад, легітымацыі праз перапіс - бальшыня - у кусты. І астатніх пужаюць, што і так дрэнна, а стане яшчэ горш. Кожны выбірае па сабе, зрэшты.
Легітымацыі па мне не атрымаецца, бо літвіны будуць схаваныя за прыпіскай "і іншыя нацыянальнасьці". Дагэтуль ня бачыў кніжак "Чытанка для дзяцей літвінаў" і г.д.. Пра якіх літвінаў тады можна казаць?!
Легітымацыі па мне не атрымаецца, бо літвіны будуць схаваныя за прыпіскай "і іншыя нацыянальнасьці". Дагэтуль ня бачыў кніжак "Чытанка для дзяцей літвінаў" і г.д.. Пра якіх літвінаў тады можна казаць?!
мне, як спадчыннай вядзьмарцы, патрэбны больш важкія аргументы, каб пераканацца ў вашай праваце. безумоўна першым быць рызыкоўна. Безумоўна першыя крокі могуць быць незаўважныя. А што б вы хацелі? Каб 9 мільёнаў раптам прачнулася літвінамі? Такога не бывае. А эпоху краіны-калоніі пад каланіяльнай назвай Беларусь завяршаць трэба. Хаця, канешне, і ў рабстве ёсь свае плюсы.
Я толькі за сур'ёзны падыход да справы і толькі. Калі размова пра літвінаў, дык чаму толькі 9 мільёнаў? Перапіс грамадзян Рэспублікі Беларусь з усімі сымбалямі, што ёй належаць і спрабаваць скарыстацца з гэтага мерапрыемства на свой капыл не выглядае сур'ёзнай дзеяй.
у Беларусі, як часткі ВКЛ, цяпер блізу 9 мільёнаў. З чагосьці трэба пачынаць, карыстацца рознымі магчымасцямі. А чакаць лепшых абставін... мы ўжо больш за 200 год чакаем. Гэта несур'ёзна.
канешне, я згодная з тым, што гэта авантура. Але гэта канструктыўная і пазітыўная авантура. Гэта не тэракт, не паўстанне ў традыцыйным разуменні. Мы (як нацыя) так звыкліся ныць пра свае ахвяры і сваіх ворагаў, настолькі рэдка наш мозг не залежыць ад гэтых тэмаў, што практычна забыліся на саміх сябе: хто мы ёсь, пра што мы марым, на што здатныя, дзеля чаго жывём. Мы забыліся пра вялікія мэты, пра шчасце рэальнай свабоды, - ды ўсяго не пералічыць. Адно змаганне ў галаве, у сэрцы, увесь час канфлікт і паразы. Між тым, мы прыцягваем тое, пра што думаем і што адчуваем. Калі гэта ахвяры, паразы і залежнасць - калі ласка, атрымайце і распішыцеся. Трэба неяк зноў навучыцца марыць і бяз боязі імкнуцца да самых дёрзкіх мэтаў. Толькі так ствараюцца добрыя дзяржавы.
no subject
Date: 2009-07-21 07:38 am (UTC)no subject
Date: 2009-07-25 01:18 am (UTC)no subject
Date: 2009-07-25 08:22 am (UTC)no subject
Date: 2009-07-25 03:56 pm (UTC)no subject
Date: 2009-07-25 07:51 pm (UTC)no subject
Date: 2009-07-26 03:19 pm (UTC)no subject
Date: 2009-07-26 03:35 pm (UTC)no subject
Date: 2009-07-27 06:56 am (UTC)безумоўна першым быць рызыкоўна. Безумоўна першыя крокі могуць быць незаўважныя. А што б вы хацелі? Каб 9 мільёнаў раптам прачнулася літвінамі? Такога не бывае. А эпоху краіны-калоніі пад каланіяльнай назвай Беларусь завяршаць трэба. Хаця, канешне, і ў рабстве ёсь свае плюсы.
no subject
Date: 2009-07-27 11:45 pm (UTC)no subject
Date: 2009-07-28 07:57 am (UTC)no subject
Date: 2009-07-28 08:15 am (UTC)Мы (як нацыя) так звыкліся ныць пра свае ахвяры і сваіх ворагаў, настолькі рэдка наш мозг не залежыць ад гэтых тэмаў, што практычна забыліся на саміх сябе: хто мы ёсь, пра што мы марым, на што здатныя, дзеля чаго жывём. Мы забыліся пра вялікія мэты, пра шчасце рэальнай свабоды, - ды ўсяго не пералічыць. Адно змаганне ў галаве, у сэрцы, увесь час канфлікт і паразы.
Між тым, мы прыцягваем тое, пра што думаем і што адчуваем. Калі гэта ахвяры, паразы і залежнасць - калі ласка, атрымайце і распішыцеся.
Трэба неяк зноў навучыцца марыць і бяз боязі імкнуцца да самых дёрзкіх мэтаў. Толькі так ствараюцца добрыя дзяржавы.