lizdejka: (намастэ)
Пакінула Ноч на памяць
у стылых лужынах здымкі
Тысячаў тысяч сваіх вачэй

Дыхае Ранак, прыпаўшы
да вобразаў любай,
Якую павек ня ўбачыць

Таюць здымкі
У цёплым дыханні.

Лёд і смуга -
Сённяшні Ранак.
lizdejka: (намастэ)
ноч звабяць сілуэтам чорным хвоі
засветная туга цябе кране крылом
збяжыць сляза за ўсіх палеглых вояў
і богі адзівяць ужо тваё чало

бясконцая вайна дап'е сваю бясконцасць
із нашымі слязьмі, праз нашую любоў
між хвояў танчаць два маленькіх сонцы
на ўцеху ночы й вечна маладых дзівоў.

я, ты

Nov. 21st, 2006 10:30 pm
lizdejka: (намастэ)
Я - твая неўзаемнасць
Ты - мая неўтаемнасць
Я - твая незалежнасць
Ты - мая непазбежнасць
Я - твая недарэчнасць
Ты... проста Вечнасць
lizdejka: (намастэ)
Сёння снілася мне Лінда Лі Кэдўэл (калі хто раптам не ведае - гэта жонка Бруса Лі). Быццам прыехала яна ў госці і патрапіла на нейкі цікавы літаратурны семінар. І я з ёй размаўляла пра паэзію і пра вершы ейнага нябожчыка мужа і прасіла дазволу перакласці на белмову.
:)))

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:47 pm
Powered by Dreamwidth Studios