lizdejka: (намастэ)
нядаўна пан Ськіргайла распавёў, што ягоная бабуля жаваронкаў ляпіла, скручваючы цеста спіралькай, адрываючы ад аднога выцягнутага ў трубку кавалку. Яны такія спіральныя атрымліваліся, але падобныя, зразумела, на птушак.

а во пра залатую крывулю і ня толькі - чыстая матэматыка :)
lizdejka: (намастэ)
Рэдка ў якім рушніку не сустрэнеш такога арнаментавання, якое завецца 'крывуляй'. З аднаго боку, гэта фактычна сінонім зігзагу, - малая крывуля. Але ёсь і вялікая крывуля, падобная да ланцугу ромбаў, або перапляцення ДНК, з светлавымі 'дзявочымі' знакамі (крыжы, матылі, птушкі і інш.) ўнутры або бяз іх.
Крывулі бываюць як гарызантальнага тыпу (зігзагі і ланцугі ромбаў), гэтак і вертыкальнага (ланцугі ромбаў).
Даволі часта малыя крывулі аберагаюць увесь вытканы (чырвоным па белым або наадварот) сюжэт і перамяжоўваюць лініі іншых знакаў. Складанасць арнаментальных элементаў павялічваецца да цэнтра кампазіцыі.
Вялікія гарызантальныя крывулі з двух бакоў часта ахоўваюць гэты самы цэнтр (выявы сонца, пары ромбаў-калёс, вялікіх мядзьведзяў і г.д.).
Але крывуля можа і сама быць цэнтрам - асабліва ўразіў рушнік з вялікай вогненнай крывуляй.
Гарызантальная, ляжачая, крывуля тлумачыцца як рака або вогненная рака. Крывулі вертыкальныя - 'дажджы', 'расты'. Т.б. сэнсава адпавядаюць нябесным, сыходзячым - дажджу і агню.
паводле кнігі "Арнаменты Падняпроўя".
lizdejka: (намастэ)
асабіста для мяне 'літва' заўсёды была сінонімам слова 'саюз', бо чулася ў ёй 'зліццё'. Не любы саюз, а ў гістарычнай рэтраспектыве - саюз балцкіх плямён.Крывуля, як сымбаль найвышэйшай улады, збірае і аб'ядноўвае людзей. І мяне толькі цешыць, што крывуля-lituus мае прамыя адносіны да адчуванага мной сэнсу 'літвы'. Наогул, значэнне крывулі цяжка пераацаніць. Год таму ў некаторых ЖЖ ішлося пра сымбалі веры. Я ня ведаю наконт сымбаля менавіта веры, але найпершым сымбалем літвы зьяўляецца толькі і адназначна крывуля.

зы: колісь сяброўка шукала слова, якое пазначае той этап кавання мяча, калі некалькі кавалкаў злучаюцца разам дзеля аднаго ляза - каб даць назву свайму раману. Па-мойму, так і не знайшла. Ня ведаю, як кавалі мячы нашыя продкі. Але мне падумалася, што акрамя агульнай крывулі нам рана ці позна спатрэбіцца вось такі меч як сымбаль ваярскай касты... Эх, чаму я не пішу раманы...

ззы: І камень (з парасонам). Для самай устойлівай фігуры - трохкутніка.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios