lizdejka: (намастэ)
На ўсёй гэтай энэргетычнай хвалі "з сэрца Космасу" днямі амаль па-ваярску хакнула сваё Эга. Аказваецца, яно бярэ на сябе нейкую функцыю і імуннай сістэмы. Бо зараз вось сяджу кашляю ды шморгаю носам. Кажуць, трансфармацыя, апгрэйд да больш высокіх вібрацый.

Чытаеш у сяброў эзатэрычныя пасланні, а там пішуць, што Ўзнясенне не за гарамі. І што з дня на дзень у нас прызямляцца караблі Галактычнай Федэрацыі Святла, якія ўжо разабраліся, як гэта зрабіць. Якія яны шустрыя... І як суцяшэнне - даўні біблейскі напамін "не ўсе памруць, але ўсе зменяцца". Ну, хай прызямляюцца)).

Але сённяшні час нечым мне нагадаў год 2005-2006. Мо, той-сёй памятае, як desperately я шукала сама ня ведаючы толкам што пра Ліздзейку, як памяняла свой нік жж з птушынага. І зараз жаданне вярнуцца да Ліздзейкі - гэта ўжо пераўсведамленне і пераадчуванне тых светлых моцных энэргій, у якіх было шмат радасці, веры і творчага настрою. Калі азіраешся на пражыты час, не абмежаваны адным жыццём, адчуваеш, як шмат Вечнасці і Космасу ва ўсім, жывых, якія змяняюцца ў сваёй нібы відочнай нязменнасці...
lizdejka: (святло)
часам сутыкаешся з асобай (душой?) і зачароўваешся маштабам святла. Несувымернасць уражвае.
І разумееш усю сваю мізэрнасць і цёмнасць, усю аддаленасць ад такой шырыні і прамяністасці жаночай прыроды, усю нявопытнасць, усю абмежаванасць сабой, выхаваннем, абставінамі і прымаеш гэта, раптам усведамляючы сваё месца, усю сваю недарэчнасць і непатрэбнасць, проста неяк, без крыўд, па найвышэйшай справядлівасці. І яно імкліва патанае кудысь уніз, з усімі самаабаронамі, у нейкае раптоўнае пашырэнне свядомасці, падобнае да ранішняга залатога святла. Разумееш, чаму так страшна і балюча, калі з цябе смяюцца. Бо смех руйнуе да а-снавання. Ты нарэшце разумееш, ЧАМУ не заслугоўваеш ні чуласці, ні ўзаемнага кахання, ні пяшчоты, ні светлай увагі, ні падтрымкі ў гэтым вось такім жыцці. Бо ўсё - ня так. Але ўсё - як мае быць. У гэтым адмысловая боская міласэрнасць, безумоўная любоў звыш, якая для ўсіх, нават для цябе. <3 <3 <3
lizdejka: (намастэ)
закрыванне сэрца - гэта абгортванне ў матэрыю.
раскрыццё - першы крок, першая магчымасць зліцця душы ў цэлае

Read more... )
lizdejka: (daroha)
Калі прыходзіць восень і свет набрыняўшы колерамі, - густымі, яркімі, глыбокімі, як аксаміт, - хочацца эстэтыкі, рытуалу, завершанасці і вытрыманасці. Не, не буду распавядаць ізноў пра хайку і японскую прозу, кіно.
Для мяне восень - яшчэ і час вандроўны. Ты ідзеш скрозь гэтую дзівосную акварэль, быццам жадаеш выпацкацца з ног да галавы, стаць адной з яе непаўторных карцін... Быў такі час. Калі пераглядаю старыя здымкі, то бальшыня з іх - восеньскія.
Восень - гэта малюнак. Магчыма таму, што ў маленстве я пастаянна малявала восень. Спачатку восень - а потым урокі. Я думаю, менавіта восень навучыла мяне расстаўляць у жыцці прыярытэты.
lizdejka: (намастэ)
Будзьце святлом для саміх сябе.
Будда.
Усе нашыя адносіны з іншымі людзьмі, блізкімі і далёкімі, добрыя і дрэнныя, выхоўваюць ў нас адно - здольнасць быць святлом для саміх сябе, запаўняць сабой свет, не пакідаючы месца адзіноце і скрусе па іншаму.
lizdejka: (намастэ)
ведаеце, чаго я ў жыцці хацела б пазбегнуць?
Расчаравання ў людзях, у справах, у захапленнях. Калі ты кагосьці або штосьці любіш, хочацца, каб гэта назаўсёды. Але таксама разумееш, што рана ці позна прыходзіць такі момант, калі сэрца астывае, калі мяняецца. Тое, што было блізкім і гарачым, раптам ці пакрысе робіцца далёкім, чужым і халодным. Я не маю на ўвазе нейкіх падманаў ці самападманаў (гэта асобная тэма), а натуральны працэс перамен. Напэўна, бываюць захапленні, пачуцці на ўсё жыццё. Хочацца верыць. Так радасна, калі твая любоў застаецца з табой на яшчэ ^^.


зы: "ілюстрацыя" да тэмы знайшлася выпадкова і сама :). Песня - "Бясконцае каханне". Выконвае Джэкі Чан, найлюбімейшы актор усяго майго юнацтва.
lizdejka: (намастэ)
Нешта такое асаблівае ў гэтым ёсць: адзначаць святы дзяцей, мам, тат і г.д. Даўней ніхто не святкаваў усіх тых дзён народзін, як любяць казаць вяскоўцы, жылі сабе і жылі.
Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што даўней некаторыя народныя святы выконвалі ролю дзён народзін. Ну, мо, ня кожны год, а ў пэўныя важныя для фармавання асобы перыяды, якія ў псіхалогіі называюць крызісамі. Зрэшты, іх можа быць і больш, чым тых крызісаў. Даволі цікава такія рэчы абыгрываць у мастацкай літаратуры. Не ведаю, ці выдам калі свой раман, бо для мяне гэта не галоўнае, але сам працэс - як жыццё - зацягвае і прыносіць задавальненне.
lizdejka: (намастэ)
Спадабалася думка: ён - як агонь, на які можна глядзець бясконца, губляючы пачуццё часу і рэчаіснасці.
А і праўда - у жыцці бываюць сустракаюцца такія людзі, што прыцягваюць нечым пагляд, зусім як агонь, занураючы ў міжвольны транс.
lizdejka: (намастэ)
самы прывабны -
чалавек з разбуджаным сэрцам

самы праўдзівы -
чалавек з разбуджаным сэрцам

самы моцны -
чалавек з разбуджаным сэрцам

самы страшны -
чалавек з разбуджаным сэрцам

самы жывы -
чалавек з разбуджаным сэрцам
lizdejka: (намастэ)
цемра - гэта не адсутнасць святла
гэта проста адсутнасць

Фетыш

Feb. 27th, 2011 02:59 am
lizdejka: (намастэ)
мой фетыш - пахі.
Я ўсё нюхаю. Рэфлекс проста. Таму люблю парфуму. Якасную, дарагую. Апошняя была каляднага паху - хвоя-мох-спецыі.
Усё ў жыцці мае пах. Нават успаміны. Пачуцці. Вобразы.
Уладкоўваючыся на новую працу, з першага заробку я абавязкова купляю сабе парфуму.

Канешне, з пэўнага часу ў мяне зьявіўся быў яшчэ адзін фетыш - ікра.
У дзяцінстве я ела ікру кожны дзень. Чырвоную ў асноўным. Па святах - чорную. Зараз чорная ікра - гэта штось нерэальнае, з вобласці фантастыкі. Асабліва я люблю есці чырвоную проста з бляшанкі, па адной ікрынцы. Мне падабаецца, калі ікрынкі троху падсыхаюць. Тады іх бярэш і жвеш, нібы жуйку.
Калі ў Вялейцы ўладкавалася на працу, дык з кожанага заробку набывала сабе ікру. З якасцю, праўда, не заўсёды патрапіш.

Толькі вось пах ікры і рыбы не люблю. Гэта любімае спалучаецца з нелюбімым.
У жыцці многае так ёсць. Але выбіраеш толькі за тое, што любіш.
lizdejka: (намастэ)
Бываюць людзі, якіх чытаеш, слухаеш і адчуваеш нейкую душэўную скарэднасць. Настолькі, што ў табе ўсё заблытваецца і сціскаецца.
Бываюць людзі, якіх чытаеш, слухаеш - і ў табе нешта адчыняецца, вызваляецца. Настолькі мелодыка іх словаў натуральная і як неба, як паветра.
lizdejka: (намастэ)
у аснове традыцыйнай культуры ляжыць ідэалогія жыцця.
Гэта вынік маіх начных рэфлексій над словамі галоўнага героя анімэ, якое зараз гляджу. Жыць не дзеля кагосьці або дзеля чагосьці. Найперш - жыць дзеля самога жыцця. Воля да жыцця - самая моцная ў чалавеку. У традыцыйнай культуры.
калі ты ідзеш у бітву, не павінна быць усё роўна, памрэш ці выжывеш. Не перамагае той, хто гатовы памерці, а толькі той перамагае, хто гатовы жыць.
Воля да жыцця ня тоесная ваярскаму духу. Але ваярскі дух, дакладней пераможны дух, на ёй засноўваецца. Праз волю да жыцця ляжыць спасціжэнне найвышэйшага майстэрства перамогі.

Не магу ў момант прыгадаць рэальных людзей, у якіх воля да жыцця - галоўная сіла. Што ні чалавек - то нейкая ахвярнасць, падрэзанасць або дутыя амбіцыі і прэтэнзіі, высільванне з сябе сякога-такога героя ў спалучэнні з унутранай мізэрнасцю. Няма зямной ёмкасці. Хіба толькі яе несвядомыя пошукі.

Паяромленыя ідэалогіяй самазнішчэння, ідэалогіяй фізічнай смерці дзеля вызвалення душы нават сённяшнія свядомыя паганцы. Што дзіўнага - дзясяткі пакаленняў да іх забівалі ў сабе волю да жыцця. Гэткі досвед адным махам не перакрэсліць. Але я думаю, што зняць хрост са свайго роду магчыма. Галоўнае зразумець як.
lizdejka: (намастэ)
возера шэраньчасам мне здаецца, што мае тэнскноты падобныя да белых вязаных карункаў. І калі іх становіцца многа, я выцягваю іх праз сэрца.
lizdejka: (намастэ)
мне падаецца, што менавіта сёння я намацала нешта неверагодна важнае ў хітраспляценнях свайго лёсу.
усё прыдуманае - невыпадковасць. яно нясе ў сабе знакі рэальнасці.
lizdejka: (намастэ)
Рэлігія служыць людзям, наводзячы масты з Богам.
Калі чалавек сыходзіць з рэлігіі, часта кажуць: "Ён адвярнуўся ад Бога".
Тым самым атаесамляючы рэлігію і Бога. Але ў Бібліі сказана, што царква - гэта цела Бога. І калі цела Бога і ёсь Бог, значыць, да ўзнікнення канкрэтнай рэлігіі Бога не існавала?..
Любая рэлігія, нягледзячы на сваю традыцыйнасць, мусіць развівацца і расці (кал гэта ўсё ж цела) і быць на колькі крокаў уперадзе чалавека. Калі развіццё спыняецца, душа ўрэшце пакідае цела, застаецца пустая шкарлупіна.
Мяне захапляе ўзровень рэлігійнага мыслення вялікага князя Гедыміна, які сказаў па сутнасці тое, да чаго прыйшла думка ў сучасным бахаізме: "Бог адзін, але шляхоў да яго многа. І ў кожнага ён свой".

оффтоп: прыягджаў да нас пан Алесь Стральцоў-Карвацкі. Вельмі харошы атрымаўся вечар. Злавіла сябе на думцы, што апошнім часам надта ўжо мала цікавых інтэлектуальных дыскусій у маім жыцці. Засумавала па калегіюмаўскіх філасофскіх вандроўках.
lizdejka: (намастэ)
ніводная рэлігія ў свеце, калі вы да яе прыходзіце, не выдае вам Бога, як падарунак, перавязаны банцікам. Больш за тое, яна нават не дае вам стоадсоткавай гарантыі яго спазнання. Вы не аказваецеся цудам у Бога за пазухай.

Верыць у прапанаваны шлях - ня значыць верыць у Бога. Як часта мараль, як адзін з найбольш дзейсных сродкаў спазнання Бога, памылкова робіцца іконай і падмяняе сабой самога Бога.

Але розніца паміж Богам і мараллю, Богам і рэлігіяй - агромністая. Дзеля маралі, пэўных рэлігійных каштоўнасцяў чалавек часта гатовы прынізіць, ударыць і нават забіць. Дзеля Бога ні прынізіць, ні забіць немагчыма.

Калі мы спрачаемся на рэлігійныя тэмы - мы спрачаемся за перавагі рэлігіі, прапанаваных ёй каштоўнасцей, але не за Бога.

Той, хто думае, што змагаецца за Бога, насамрэч змагаецца усяго толькі за адзін са шляхоў яго пазнання.
Мяняючы рэлігію, чалавек не мяняе Бога. Ён застаецца гэткім жа, якім і быў - у тым самым пошуку.

Вось жа цікавая рэч. Гэта не Богу патрэбная рэлігія - яна патрэбная чалавеку.

зы: Горлівым - маліцеся за сваё навяртанне, а мы за сваё памолімся самі. Да сустрэчы ў Бога за пазухай :).
lizdejka: (намастэ)
мы часта гаворым адное і тое ж, ды толькі рознымі словамі
а потым змагаемся за манаполію на адную і тую ж ісціну
і за цёплую пазуху Бога
lizdejka: (mava)
жыццё - як усвядомленае сненне (бога?): нельга ўглядацца ў шчасце, калі жадаеш яго захаваць - можно толькі кідаць кароткія позіркі, даючы раўнавагу таму, што любіш, праз тое, што прымаеш як ёсць.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios