lizdejka: (намастэ)
неяк больш і больш прыходжу да высновы, што лагічней і правільней было б казаць кшталту: ён запытаеся, яно адбудзеся і пад. Т.б. форма некаторых зваротных дзеясловаў пішася не праз -цц-

важна

Jan. 20th, 2009 10:12 am
lizdejka: (намастэ)
урэшце згадала, што па-нашаму адзін з трох маіх любімых колераў аранжавы будзе "рабінковы", мабыць, яшчэ 'рабінкавы' ці проста 'рабінавы'
lizdejka: (намастэ)
падыходзяць дзяўчаткі на днях да ларкоў, каб купіць чыпсаў. Перамаўляюцца між собку па-беларуску. Нейкая жанчына да іх:
- Девочкі, вы полячкі?
- Не, беларускі.
- В таком-то возрасте?!

зы: насамрэч, сорамна, што такая сітуёвіна адбылася ў слаўным горадзе Вялейка.
lizdejka: (намастэ)
слова ЦВІЧЫЦЬ (муштраваць, строга выхоўваць; навучаць - "натасківать") зараз дыялектнае, але чытаючы летапісы, я знайшла яго ў такім варыянце "НАЦВІЧОНЫ ЎСЯЛЯКІМ НАВУКАМ".
сёння мне супрацоўніца сказала, што ў іх мясцовасці яшчэ кажуць ТРЫМАЦЬ У ЦВІКУ або БЫЦЬ У ЦВІКУ ("держать в ежовых рукавіцах", напрыклад)
lizdejka: (намастэ)
З БАЛЬША - з большага
УДАЎНІЦЬ - запусціць (хвароба, справа удаўнена)
lizdejka: (намастэ)
сяння была магчымасць пасядзець паслухаць размовы старых людзей. І вось зноў вярнулася шкадаванне, што не вывучаем мы ў школах свае родныя дыялекты нароўні з афіцыйнай мовай. Мабыць, гэта такая далёкая мара, што яе спраўджанне я пазнаю толькі праз жыццё ;).
Гэтак, мы кажам: СЯННЯ, КОЖАН (кожны), РУМЯНКА (рамонак), ЕГДЗІЦЬ, АЗЯЦЬ (узяць, але - вазьмі, вазьму), ЯБЛЫНА (яблыня), ЧАГА (чаго), ЯГА (яго), УЗНОЎ (ізноў), ЗРАЗУ (адразу), ПАЧЫКАЙ (пачакай), АБАЖДЖЫ (перапыніся ў размове), ПІРГНУЦЬ (кагосьці штурхнуць), КОМШЫЦЬ (комчыць, камячыць) і інш.
lizdejka: (намастэ)
Вось сяджу я на працы, слухаю саслужбоўцаў, - звычайных, простых, "ненацыяналістых", - то чыстай бел літ мовай загавораць, то нехта зблытае і трасянка ўклініцца, а то ў прысутнасці незнаёмага чалавека на расейскую пацягне. Слухаю, назіраю і цікава мне, што літаратурная мова ім без одумаў даецца, а іншыя - з высілкамі.
Я часта кажу (а мне не даюць веры), што, дзе-дзе, а ў нас людзі гавораць на нармальнай беларускай мове. І за адсоткаў 10 запазычанняў з расейскай называць мову трасянкай - не тое каб памылка - ЗЛАЧЫНСТВА СУПРАЦЬ ІСЦІНЫ.
Увогуле, калі паслухаць, паназіраць, можна заўважыць адну вельмі відавочную з'яву: увесь час і пры любых умовах на расейскай мове размаўляе досыць мізэрная колькасць людзей.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios