lizdejka: (намастэ)
Нядаўна падумалася, што мае пачуцці падобныя да залатых лотасаў. Ведаеце, што гэта такое?.. Калі я жыла ў Кітаі ў нейкім там веку, жанчынам з маленства калечылі ногі абмоткамі, каб тыя не раслі, а былі маленькімі, нібы кветкі. Напачатку гэта боль, які ледзь можаш трываць дый не заўжды трываеш. Але з узростам ты да яго прывыкаеш. Гэта боль, які стварае свой адмысловы стыль жыцця, сваю адмысловую рэальнасць. Такая сабе шматвекавая традыцыя балючай прыгажосці.

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
на мінулым тыдні прачытала раман пра сярэднявечную Японію. І хоць напісаны амэрыканкай, нёс ён своеасаблівы флёр гэтай дзіўнай краіны камянёў і філасофіі дасканаласці.

Натыкнулася пасля на кавалачак яшмы, малюнак якой так моцна нагадаў мне пра адно з маіх успрыманняў японскай паэзіі. Набыла. Медытую.

Зараз шукаю яшчэ што пачытаць, - сярэднявечнае, самурайскае. Як у дзяцінстве.

Філасофія дасканаласці, духоўнае дысцыпліны і абавязку... Рамантыка сціпласці і служэння ідэалам. Пачынаю ўспамінаць сябе. Вяртаюся да сябе. Да такой, якую люблю, да той, якую думала што страціла шмат часу таму.
lizdejka: (намастэ)
У мяне такі файны аватар з арэлямі. Але ніяк не знаходзіцца тэмаў пад яго.
Напрыклад, я зусім не пішу пра каханне. Нават зараз. За Вясной.
Не таму, што мне кахаць няма каго.
А таму, што я зараз на гэта ня здольная.
Я сягнула таго незвычайнага стану светацяму па-за мілоснымі ташнаваннямі і мітрэнгамі, пра які распавядзе вам вельмі мала людзей. І можа стацца, што такога чалавека вы не пабачыця за ўсё сваё жыццё.
Гэта стан адмысловай Волі, а можа, сапраўднага душэўнага Здароўя. А можа, проста знясіленасць і стомленасць ад тэмы. (Ау, Зорка-на-ўсё-неба!? Ану цябе...)

У суседнім двары жыве дурнаваты дзяцюк. З раніцы ён прыходзіць да арэляў, сядае на іх і гушкаецца да самага вечару. І так кожны дзень... Вялікае адбіваецца ў малым.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios