lizdejka: (намастэ)
Дождж


Дажджыць,
Цяжкія хмары,
Апалы цвет і месяца бяльмо,
Паспешлівы птушыны лёт
Прыход самотнай восені
І нашага расстання час.

Праз неба мкнуць над намі хмары
Хутка, вельмі хутка прэч
Або збіваючыся разам.

Шмат слоў было, але мы не
Дасталі дна сваіх пачуццяў.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё
Маё маўчанне было і ёсць заўсёды пра цябе.

Напэўна, добрыя часы ніколі не павернуцца назад.
Імгненне -- і растанне наша спраўдзіцца дарэшты.
У дні кароткія й даўгія ночы

Ты прачытай мой верш, ты прачытай яго
Калі сусвету цішыня цябе агорне,
Або калі здрапежыць неспакой.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё
Маё маўчанне было і ёсць заўсёды пра цябе.

Б.Лі (пераклад мой)
lizdejka: (намастэ)
Маўклівая флейта

Не жадаю ні валодаць,
Ні быць у валаданні.
Я болей не прагну выраю.
Важней за тое – болей не баюся пекла.

Лек ад сваіх пакут
Я меў у сабе з пачатку.
Але не прымаў яго.
І ён прыйшоў знутры сам,
Але я ня бачыў яго
Да гэтага самага моманту.

Цяпер я ведаю, што ніколі не знайду святла
Пакуль, як свечка, сам сябе палю,
Знішчаючыся.
Б. Лі
lizdejka: (намастэ)
Сёння снілася мне Лінда Лі Кэдўэл (калі хто раптам не ведае - гэта жонка Бруса Лі). Быццам прыехала яна ў госці і патрапіла на нейкі цікавы літаратурны семінар. І я з ёй размаўляла пра паэзію і пра вершы ейнага нябожчыка мужа і прасіла дазволу перакласці на белмову.
:)))

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios