lizdejka: (намастэ)
Ну вось пра што пагаварыць сяброўкам, якія не кантачылі і не размаўлялі больш за 10 год? Правільна, - пра тое, хто якую дараму паглядзеў і каму якія акторы падабаюцца.
Па сутнасці, інтарэсы засталіся тымі ж. Кіно, кнігі, музыка.
lizdejka: (намастэ)
Колькі год таму ў мяне былі рэальныя магчымасці кардынальна памяняць жыццё. Проста зьехаць з краіны, спачатку на вучобу. У Чэхію, як і сястра. Але я шмат сумнявалася, бо была моцна прывязаная да свайго дому. Нават у Менску шмат не вытрымала жыць. Што там казаць пра Чэхію?
Я шукала падтрымкі ў тым ці іншым рашэнні, але ўсе, як змовіўшыся, казалі нешта агульнае, нязначнае. І тут даведалася, што сябры ўзялі на працу дзяўчыну, якая вельмі добра разбіраецца ў хірамантыі. Мяне зацікавіла, бо, натуральна, цягнула да людзей, падобных да мяне самой. Але я не чакала, што падабенства акажацца такім моцным.
Калі я ішла туды, у мяне ўспыхнуў вобраз старой прыгожай казашкі ў цёмна чырвонай хустцы. Потым я зразумела, што гэта была Эльвіра, толькі з нейкага іншага жыцця.
Дзіўны чалавек. Уражвае здольнасцямі пры адсутнасці адпаведнай адукацыі. Уражвае свецкасцю пры адсутнасці адпаведнага атачэння. Першакласны сніўца, неверагодны псіхалагічны талент. Як ня прыйдзеш - да яе стаяць чэргі людзей, якім патрэбна парада, дапамога ці проста гаданне па руцэ. Але ня думайце, што гэта добрая фея з казкі. Можа сурочыць, бо вельмі тонка з першага погляду прасякае чалавека, давярае сваім уражанням і кіруецца імі. Прылізанымі ўсмешкамі і салодкімі словамі яе мала заблытаеш. У яе шмат сяброў. Шмат ворагаў і зайздроснікаў. Эльвіра - бадай, самы любімы персанаж плётак вялейскага паўсвету. Хоць я ня ведаю, якому свету належыць гэты неадназначны чалавек.
fадкрыццё помніка ў Дзевятнях
...Урэшце я ня зьехала, хоць Эльвіра сказала, што магу вучыцца да смерці, што ў вучобе мой лёс.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:53 pm
Powered by Dreamwidth Studios