lizdejka: (жар-птушка)
Вялікую частку маіх сненняў і захапленняў займаюць зоркі. (Дарэчы, адна з прычын майго ніку ў жж ;)). Я надзвычай люблю дзівосныя відзежы сузор'яў, планет, галактык у сніўных нябёсах, а таксама - самых неверагодных сцэн у іх. Магчыма, хтось спытае "ці ня страшна?" Сапраўды, ёсць такое пачуццё, якое можна патлумачыць спярша як страх. Але насамрэч гэта больш падобна да пашырэння свядомасці, выхад за межы цела, у тым ліку і сніўнага.

далей цікавей... )
lizdejka: (ruza-kvietka)
З пэўнага часу, калі да мяне звяртаецца чалавек з нейкай размовай, я стаўлю сабе кшталту галачку: "Ага, што за цікавая і карысная інфармацыя мне прыйдзе на гэты раз?" І так і бывае. Прычым, часам ты чуеш важныя рэчы ў саміх словах суразмоўцы, альбо нечакана ў гутарцы сам агучваеш штосьці важнае, альбо ўжо пасля, прыгадваючы гутарку, прыходзіш да ўсялякіх шыкоўных ідэй і высноў.
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Апошнім часам сняцца "вечарова-начныя" сны ў адказ на мае запыты, а часам і без іх. У тым сэнсе, што ў сне дзея адбываецца ў памяшканні, дзе ўключана святло. А звонку нібы цёмна. Я разгадала гэткі стан наступным чынам: пакуль рэчы існуюць на ўнутраным плане, патэнцыйным, і не праяўлены вонкі. Т.б. жыццё адбываецца на ўнутраным плане. Таксама гэта можа значыць, што ёсць разуменне (святло), адчуванне нейкіх рэалій, але ў рэчаіснасці я іх не бачу, т.б. у маім бачанні сувязь паміж вонкавым і ўнутраным адсутнічае.
Яшчэ варта звяртаць увагу на каляндарныя цыклы. Апошні час, т.б. пара тыдняў - гэта быў ветах, зараз перакрой. А заўтра ўжо маладзік. Свет вонкавы пачне праяўляцца. Усё загаданае так ці іначай збывацца.

Агулам вельмі цікава асэнсоўваць структуры той прасторы і часу, якія сняцца. Сёння была колавая разгортка. Сон дакладна не запомніла, а вось структуру прасторы ўспомніла адразу. Калі чытала шмат год таму кнігі М.Ньютана па рэінкарнацыі, мяне адразу зацікавіў момант спецыялізацыі маёй душы. Але тады я так і не змагла для сябе адчуць, зразумець яе. А вось літаральна ўчора выпадкова натыкнулася на згадку пра сваю спецыялізацыю. Прычым, у таго ж Ньютана. Здрасьце, я вучуся на Майстра Часу :). Яснае такое адчуванне сваёй плыні і ўсяго, што з ёй звычайна звязана.

Перад сном чытаю кніжку "Арнаменты Падняпроўя", іншай няма. Але добра бачыцца сутнасць уласных густаў і глыбейшае разуменне арнаментальных матываў і структур. Цікава.
lizdejka: (2)
Адзін з маіх самых любімых штодзённікаў, якія не перастаю час ад часу пераглядаць, штодзённік 1998-1999 гг. Напоўнены паэзіяй, філасофіяй, духоўнымі пошукамі, простымі і інтэлектуальнымі жартамі, вучэбнымі раскладамі, слоўнічкамі замежных моў (ангельская, гішпанская, японская), замалёўкамі, захаванымі запіскамі сяброў і, канешне, дзённікавымі запісамі аб перажытым у стылі твітэра. Калі пераглядаю зараз, страшна робіцца ад той колькасці вершаў, якія пісала штодня. Гэта быў час раману "Спалены шлях" (фантастыка) і большасць вершаў, рыфмаў ствараліся для яго або ў ягоным настроі. Шмат было і пра перажытае. Многія вершы - па-ангельску. Зараз чытаеш і замілоўваешся іх цеплынёй і недасканаласцю.

Autumn has come this evening
By golden explosion of leaves,
Kissing my eyes and kidding
And falling in love with me.
Tracing my steps so shyly
And trying to seeze my heed
Drizzling on me so mildly
And smiling at my heartbeat.
Autumn has come by Magic
Hidden in whisper of trees
Reighing in every changing
Letting my feelings breathe...


болей не чытайце :))) )
lizdejka: (намастэ)
Між блакітам нябёс і азёраў
Звонкая вечнасць і човен
Мама, баішся замачыць ногі?
Так, пад ногі кладзецца лёс...
Замочыш - і не знойдзеш звыклых межаў
І ніколі не патрапіш туды,
Дзе вучылі цябе "як трэба"

У небе пухнатая аблачынка
А ты - у плеценым чоўне
І не збыцца ўзнёслае Вегі
І не збыцца пронізяў Сірыюса

Градус душы - нязменны -
Звонкая вечнасць блакіту
lizdejka: (намастэ)
пераглядаючы сны, толькі зараз дайшло, што на сусветны дзень дамавіка мне сніўся дамавік :)
lizdejka: (намастэ)
сёння я выбіраю "дарогу" і згадваю ўсе прыснёныя дарогі, якія толькі магу ўзгадаць.
міжволі атрымліваецца сыстэматызацыя і нешта глыбока асабістае і дагэтуль неўсвядомленае робіцца яўным і шмат зразумелым.
гэта ссоўвае погляд на сябе і на свой свет.
але не мяняе характару.
нішто пакуль не мяняе характару.
толькі разьясняе.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios