lizdejka: (намастэ)
Мокрымі ад вечнага дажджу далонямі
Прылашчыла
І яно, як гліна, адгукнулася, ажыло,
Пакідаючы след, нібы просячы
Наталіць, сагрэць і ўзняць да сонца
Прыўкраснай амфарай
З якой налівацца будзе
Толькі адна Любоў

***

Mar. 22nd, 2017 11:20 am
lizdejka: (намастэ)

Золатам-мёдам свеціць

З самага сэрца човен,

У хвалях яхонтавых грае

Між россыпаў зор і сусветаў,

Удалеч імкне праз межы,

Праз межы, праз жыцці і лёсы...


Праз замець пялёсткаў-ружаў...

Ці... гэта проста снежа?

Зімовая золкая снежа

На ясным ружовым світанні?

Пальцы…

Кранаюцца струнаў...

Ці... гэта промні сонца

Спляліся ў дзівосны арнамент?

Мелодыі хвалі, гукі…

Ці... гэта спевы ветру

Ў самотнай пячоры-храме?..

Забытыя твары кахання…

Ці… гэта проста цені

Ад зыркага вогнішча Бога?..

Шчасце…

Як танец птушкі…

Ці… гэта проста чоўнік

Золатам мёду у сэрцы?...

lizdejka: (намастэ)
шторазу як чытаю яго вершы, мне робіцца страшна ад таго, наколькі мы падобныя. Быццам адзін і той жа чалавек. Але мы - розныя і нават не спатыкаліся адно з адным.
For A Moment
For a moment
The surrounding utters no sound.
Time ceases.
The paradise of dreams come true.

Night Rain
I sit through the long night
In the high tower,
And listen to the autumn rain
Outside my window.
There is no sound of human life,
Save now and then
A belated traveler hastening by.
Through the dark heaven,
A wild goose wings his lonely flight.
In the chill gloom
A cricket calls
The water drips mournfully
From the t'ung trees;
And the blossoms
Flutter sadly
To the rain-soaked earth.
Sadness broods
Over the world.
I fear to walk in my garden,
Lest I see
A pair of butterflies
Disporting in the sun
Among the flowers.

Яшчэ пара вершаў... )


Б.Л.
lizdejka: (намастэ)
То з таго, то з гэтага боку падступаюся да аднаго з матываў "Матылька" "старажытнай балады пра Явар і Каліну", ідэнтычнай па сутнасці міту пра Вегу і Альтаіра. Самой балады яшчэ не напісала)))), але перыядычна да гэтае тэмы звяртаюся. Сёння ж урэшце выйграла бітву за рыфму. Т.б. урэшце верш не белы :). Праўда, не абышла спакусу скарыстаць колькі дыялектных слоў з нашай вёскі, таму момантамі можа быць не зразумела. Але галоўнае насамрэч гучанне. Верш па сваёй танальнасці навеяны мелодыяй "Паслання кветкі" і ўспамінам пра мост Легіі.


Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Гушчарны, без прагалаў час.
Але я веру,
Што зазвініць твой смех
Скрозь мае слёзы.
Хоць я - твой боль,
Ты застаешся побач.
І шчодрым дрэвам
Захінаеш ад турботаў.
Ты - зорка? Бог? Анёл?..


Read more... )


(паводле адной песні, што закранула сэрца)
lizdejka: (намастэ)
Ноч. Свяча. За вакном - малако туманоў.
Можа, гэта зямля уздыхнула ўспамінам стагоддзяў?
Душы продкаў, далёкіх і блізкіх, ізноў
Із туманам цякуць на жывое святло...
lizdejka: (намастэ)
ноч звабяць сілуэтам чорным хвоі
засветная туга цябе кране крылом
збяжыць сляза за ўсіх палеглых вояў
і богі адзівяць ужо тваё чало

бясконцая вайна дап'е сваю бясконцасць
із нашымі слязьмі, праз нашую любоў
між хвояў танчаць два маленькіх сонцы
на ўцеху ночы й вечна маладых дзівоў.

я, ты

Nov. 21st, 2006 10:30 pm
lizdejka: (намастэ)
Я - твая неўзаемнасць
Ты - мая неўтаемнасць
Я - твая незалежнасць
Ты - мая непазбежнасць
Я - твая недарэчнасць
Ты... проста Вечнасць

W&W

Nov. 10th, 2006 09:58 pm
lizdejka: (намастэ)
ноч завінае нас сутоннямі патолі,
нібыта крыламі зняісненага свету,
на вуснах пакідае слодыч волі
й гаркоту змарнаванай тлумам мэты.

як шчасна нам мярэжыць што мінула
у чарах, вашамосцях і змаганнях,
як дзіўна адшукаціся ў растанні,
у белазорных шатах дзіваў снулых -
Вяллі і Вялеса. Вялеса і Вяллі...
lizdejka: (намастэ)

  • Лёс кладзецца пад ногі кляновым лістом.

  • Што было і што будзе - ужо напісана дзесьці.

  • Сто дарог, нараджэнняў і смерцяў сто

  • Мне прарочыць асенняй лістотаю вецер.

  • Вецер!.. Блуканні з табою - адно неспадзеў,

  • Што ўтравелаю сцежкай у Вечнасці танчыць...

  • Ўсё стаецца сабой. Змрок размову прадзе.

  • Веда значыць усё. І нічога ня значыць.

  • Цемра. Поўня. Ляленне і пеляск Вяллі.

  • Мост калінавы ў неба зіхціць ліхтарамі.

  • Ён мяжуе мяне ад зямлі да зямлі

  • Штоімгненна між ранкамі і вечарамі...

***

Oct. 18th, 2006 04:52 pm
lizdejka: (mava)
Усё. Адрэзана. Забіта. І забыта.
І кінута ў вагонь душы без шкадавання.
Яно яшчэ дыміць, шыпіць, баліць на развітанне.
Але ўжо свеціць і надзеіць быдта.

зы: я неяк узлавалася і за гадзіну напісала 9 вершаў. Гелевай асадкай з блёсткамі.
lizdejka: (намастэ)
Гэты просты вершык падабаецца многім маім людцам – у ім шмат і ад прысягі, і ад замовы – гэткім ён і меркаваўся па сюжэце аднога так і не напісанага раману ;).





ЗЫ: усіх ужо задзяўбла творамі Агінскага :), маці жыгнаецца, што добра, што ад Касцюшкі музычных вытварэнняў не засталося)))
ЗЫ: які прыгожы захад! :) Я люблю Сонца!!!!!
lizdejka: (mava)
Адзін з маіх любімых лірычных вершаў, датаваны 9.09.99, прысвечаны майму каханаму з аднаго далёкага (а можа, і не вельмі) стагоддзя.

Маё сэрца вітае цябе без слоў,
Маё сэрца вітае цябе каханнем.
Нібы сонца праменьчык, цябе ізноў
Маё сэрца вітае пяшчотным ззяннем.
Не злякае душу ад ліхіх перашкод,
Не злякае душу ні ў сумненні, ні ў жаху.
Праз часы, праз адлегласці, праз недарод
Прамяніцца каханне над прымхамі шляху.
Светлай нізкай вядзе нас з жыцця ў жыццё,
Захінае ад болю ў хвіліны растання.
І пад божымі крыламі сэрцабіццё
Не спыняецца ў роспачы доўгачакання.
Маё сэрца вітае цябе без слоў,
Маё сэрца вітае цябе каханнем.
Нібы сонца праменьчык, цябе ізноў
Маё сэрца вітае пяшчотным ззяннем.

ЗЫ: у мяне наогул вельмі лірычная ранняя восень
lizdejka: (намастэ)
Дождж


Дажджыць,
Цяжкія хмары,
Апалы цвет і месяца бяльмо,
Паспешлівы птушыны лёт
Прыход самотнай восені
І нашага расстання час.

Праз неба мкнуць над намі хмары
Хутка, вельмі хутка прэч
Або збіваючыся разам.

Шмат слоў было, але мы не
Дасталі дна сваіх пачуццяў.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё
Маё маўчанне было і ёсць заўсёды пра цябе.

Напэўна, добрыя часы ніколі не павернуцца назад.
Імгненне -- і растанне наша спраўдзіцца дарэшты.
У дні кароткія й даўгія ночы

Ты прачытай мой верш, ты прачытай яго
Калі сусвету цішыня цябе агорне,
Або калі здрапежыць неспакой.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё
Маё маўчанне было і ёсць заўсёды пра цябе.

Б.Лі (пераклад мой)
lizdejka: (намастэ)
Дыхаю. Коле ў горле
Ад пяшчоты й болесці слоў.
Лёс нас кіне ў жорны жменяю каласоў.
Хто нам загоіць раны?
Хто папросіць: "Жыві!"?
Раніца замяшана
На нашай крыві.


Я да немагчымасці люблю гэты верш сваёй знаёмай пісьменніцы Нікі Ракіцінай. Здаецца, ён падыходзіць да ўсяго. І таму яго можна нават назваць пажыццёвым эпіграфам. Або эпітафіяй.

Яшчэ адзін знойдзены на эзатэрычна-мінулажыццевых форумах верш
***
Далягляды Эўропы (Гріффін, пераклад мой)

Калі зацвітуць касачы,
Мая журба зменіць свой колер на светла-блакітны.
Яны будуць стаяць ўздоўж  дарог -
І сінія, і белыя, і жоўтыя з бардовым.
І паветра запахне свежаскошанай травой.
І ў прыдарожнай кавярні
Дзяўчына па імені Івона
Зноў усміхнецца мне.

Калі зацвітуць касачы,
Мы будзем праязжаць замак з высокімі мураванымі сценамі.
Маленькімі белымі лапкамі
За іх будзе чапляцца плюшч -
І ярка-зялёны, і цёмны, і з пражылкамі.
І ад павольнай задумлівай ракі павее прахалодай.
І незаўважна мая рука пацягнецца да тваёй.

Калі зацвітуць касачы,
За паваротам дарогі на даляглядзе паўстануць Карпаты,
І мы ўбачым рудыя стрэхі дамоў
У зялёных іх схілах.
І празрыстая кропля сарвецца з ліста і,
Працінаючы крыштальнае паветра,
Пачне свой бясконцы палёт у нікуды
(бо мы не пабачым, як яна ўпадзе,
і ў вечным лёце яна застанецца ў нашай памяці).

Калі зацвітуць касачы
Зоры будуць зіхцець над комінамі хат.
І старая Сена будзе блішчэць ў месяцовым святле
Скрозь кроны платанаў.
І заўсёды і ніколі зліюцца ў адно,
Бо і тое, і тое ёсць час.

Мая журба не пакіне мяне.
Але калі зацвітуць касачы, яна памяняе свой колер.
І стане незаўважнай,
Быццам шкло у вадзе,
Быццам тонкая павуцінка
Ў празрыстай кроплі карпацкага дажджу.
lizdejka: (намастэ)
Зноў сонца (яшчэ адно сонца!) праводзіш на Захад.
Чаканні і трызны згараюць у вогнішчы Дзіўства.
Пустое ўсё? Тлум? Мітусня?.. Мабыць... Мабыць...
І толькі салоная кава як болю суцішнасць.

Так кожны твой шлях – як Калінавы мост, расцвялёны
Цяпельцам на золку й жыгучаю беллю удзень.
Ты прэшся па ім. Утрапёна. Зацята. Шалёна.
Спякаючы кроў сваю на гартаваным лязе.

Астуда й адхланне атуляць цябе надвячоркам.
Што ўспомніш ты потым? На што азірнешся здаля?
Ці ўдзячна памолішся лёсу, сусвету і золкам?
Ці роспачна зломішся – быццам абгарак галля?

А слёзы твае ўсё зьяднаюць, даруюць і змыюць.
Душы ручаіны натоляць раку Забыцця.
І кава, салоная кава, самотна астыне.
І ноч пацалуе павекі Маўчаннем Быцця.

Сёння
lizdejka: (намастэ)
Маўклівая флейта

Не жадаю ні валодаць,
Ні быць у валаданні.
Я болей не прагну выраю.
Важней за тое – болей не баюся пекла.

Лек ад сваіх пакут
Я меў у сабе з пачатку.
Але не прымаў яго.
І ён прыйшоў знутры сам,
Але я ня бачыў яго
Да гэтага самага моманту.

Цяпер я ведаю, што ніколі не знайду святла
Пакуль, як свечка, сам сябе палю,
Знішчаючыся.
Б. Лі
lizdejka: (намастэ)
Недзе па гэтым свеце
Блукаю яшчэ адна я...

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios