lizdejka: (жар-птушка)
Падумалася: варта зірнуць на тэму любімага зорнага фестывалю праз прызму рэінкарнацыёнікі. (Не ўпэўнена, што гэта прызма. Можа, так яно і ёсць). Не маю супакою, бо так люблю гэтае свята і гэты сюжэт, а ён - вунь аж як далёка і ці ёсць шанец зноў занурыцца ў яго тут, на Зямлі?..
У нашых гвяздароў пытала: ці ёсць? А раптам?.. Не, няма. Але агулам сюжэт хіба не класічны для нашых казак і легенд?..
Ён існуе ў розных варыянтах, нагадаю з папярэдніх запісаў.

"Кітайская версія легенды наступная: герой, пастух Нюлан, крадзе вопратку сямі фей, якія купаліся ў возеры. Самая малодшая Чжынюй ідзе шукаць і гэтак яны сустракаюцца. Нюлан патрабуе яе ў жонкі і яны жэняцца. У іх нараджаецца двое дзяцей. Але пра ўсё даведваецца багіня Неба (альбо маці дзяўчыны) і забірае яе назад у Неба, каб яна працягвала ткаць прыгожыя аблокі, якія былі зніклі. А паміж закаханымі праводзіць шпількай Малочную раку, каб назаўжды іх развесці. Але раз на год усе яны сустракаюцца на мосце, пабудаванымі сарокамі. Калі на свята ідзе дождж, кажуць, што гэта Нюлан і Чжынюй аплакваюць расстанне".
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
У звязку з тэмай "Таленты і здольнасці" на мінулым занятку ўсплыла і тэма ўлады. Ну, правільна: хтось крута плюшкі пячэ ды крыжыкам вышывае, а хтось крута народам кіруе. Я сядзела і маўчала, бо асабліва няма чым хваліцца)).  Асабліва, што тычыцца апошняга жаночага ўцелаўлення пры ўладзе.
Тым не менш, тэма ўлады ў мінулых уцелаўленнях неяк мяне зачапіла, відаць, яшчэ і актуалізаваная надзённымі запытамі. І захацелася зірнуць на яе ўжо з сённяшніх пазіцый і разумення. А не проста ўміляцца з розных супадзенняў ды рэзанансаў у звычках, паводзінах, жыццёвых падзеях ды датах.
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Як усё-ткі адрозніваецца ўсходняе ўспрыманне жыцця і заходняе! Для заходняга чалавека рэінкарнацыя - больш нейкая фішка, мода, хоббі, прадмет "свецкай" веры. Хтось любіць казаць: "Я займаюся рэінкарнацыяй" або "У мяне было дэжа вю". Але калі справа даходзіць да нечага больш рэальнага... тут уключаецца тыповае заходняе ўспрыманне, даволі матэрыялістычнае, якому цяжка пабачыць чалавека па-за яго фізічнай абалонкай.

У мінулым годзе мяне здзіўляла негатыўная рэакцыя на канец дарамы "Прынц з гарышча", вельмі лагічна завершаны, прыгожы. Чаму "незразумелы" канец?! Здаецца, так, як мае быць, усё - на свае месцы. Рэінкарнацыя, карма, досвед душы, розныя целы... Па сутнасці, тут не проста менталітэт, які верыць у рэінкарнацыю, гэта асаблівасць традыцыйнага мыслення агулам - "парадак, усё на свае месцы".

Учора завершылася проста шыкоўная дарама "Рукапіс радавода Ку" (Gu Family Book). І я думаю, што атрымае яна не менш негатыўных каментарыяў за "Прынца з гарышча". Так, ва ўсім вінаватая рэінкарнацыя! :) Але ведаеце, насамрэч зроблена вельмі прыгожа, глыбока, філасафічна, тонка (пры ўсім гумары і прэтэнзіях на яго). Я разумею, дакладней, падазраю, што сцэнарысты гэтым самым замахваюцца на другі сезон. Але гэта няважна. Важна, што апошняя серыя па-ўсходняму моцная, сэнсоўная і стварае асаблівыя перажыванні. Вось гэтае адчуванне чалавека як душы было на дзіва ясна перададзена рэфлексіяй галоўнага героя ў размове з сябрам: "Чалавек, які смяяўся і плакаў насупраць мяне яшчэ нядаўна, знік... Але... куды ён сышоў, куды знік.. я не магу даведацца і не магу знайсці яго".

І я падумала: так, чалавек - гэта смех і плач, штосьці, што ты не можаш ухапіць, патрымаць, асягнуць нават пры яго жыцці. Гэта не галава-рукі-ногі. Чалавек - гэта душа, гэта смех і плач.

зы: каму я гэта расказваю?.. :) Ёсць тут хоць хтоcьці, хто разумее такія рэчы так, як разумею іх я?..)) Ці ўсходні менталітэт - рэдкасць сярод заходніх людзей?...
lizdejka: (намастэ)
даглядзела я "Шэф-повара Оды Нобунагі". Канцоўка нечаканая, як для мяне. Такія сюжэты маюць пэўны стандарт адносна завяршэння. Міжволі задумваешся, ці зрабіў бы гэтаксама на месцы галоўнага героя.
Знайшла вельмі цікавую сюжэтна дараму "Рэінкарнацыя. У пошуках страчанага кахання" (14 с.). Па першых серыях можна сказаць, што гісторыя даволі якасна адлюстроўвае спецыфіку перанараджэнняў, успамінаў, захапленняў, нечаканых перажыванняў, невытлумачальных фобій і інш.
Сюжэт праходзіць праз 5 часавых перыядаў, у адвольным парадку: цяпершчына, эпоха Чосон, Корё, перыяд японскай акупацыі, Чынгук. Сваякі і сябры, ворагі, каханкі, настаўнікі і паплечнікі, рабы і паны, вучоныя і ваяры. У кожным перыядзе група блізкіх душ разыгрывае пэўную жыццёвую драму, якая непазбежна мае водгук у будучым жыцці. У перакладзе яшчэ толькі 9 серый. Не ведаю, ці ё астатнія з ансабамі. Акторы ўсе прафесійныя, айдалаў опсо )). Дарама аж 2005 года выпуску.

Уражанні ад прагледжанага )
lizdejka: (daroha)
Вас яшчэ не дасталі мае рэфлексіі наконт мінулага жыцця? :) Я насамрэч не ведаю, калі яно ўрэшце ўтрамбуецца і сыйдзе ў фон, пераасэнсаванае. Таму сёння я распавяду вам пра каханне. (Ну, ці агулам любоў).
У коле маіх сяброў тэма кахання зараз - адна з самых актуальных. І хоцькі-няхоцькі знаходзіцца што сказаць на яго конт, з вышыні (глыбіні?) перажытага досведу. Сёння паабяцала - таму пішу).

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Ёсць час, калі адсякаюць галовы.
Ці гэта дзень, ці ноч.
Люблю цябе, цемра, за тое,
што ведаю тваю слабасць.
Святло! За тое цябе люблю,
што ведаю тваю сілу.
Святло і цемра - метафары дабра і ліха,
праўды і хлусні.
Клінок святла ў цемры асабліва гостры.
Свой заклік памятаю
Temporis filia veritas.
За ноччу раніца прыходзіць неадступна.
lizdejka: (намастэ)
Няпоўны спіс даследчыкаў рэінкарнацыйнай памяці і іх прац (у перакладзе практычна ніводнага няма):

Што тычыцца айчынных і даследчыкаў з блізкага замежжа, дык сітуацыя даволі сумная. У СССР псіхалогія была нейкі час забаронена. Я сама скончыла першы ў краіне факультэт псіхалогіі другім выпускам. З псіхіятрыяй сітуацыя лепш. Псіхатэрапія, якая за мяжой і займаецца лячэннем з дапамогай рэгрэсій у мінулае, у нас таксама развіваецца толькі ў апошнія гады. Асноўныя накірункі паходзяць з захаду. Ёсць рэгрэсіяністы, але толькі практыкі. Усе матэрыялы і звесткі можна знайсці хіба на форумах.
Некаторыя накірункі псіхатэрапіі (напрыклад, халатропнае дыханне) могуць даваць успаміны мінулых жыццяў у якасці пабочных эфектаў.
lizdejka: (намастэ)
я "палюю" за імёнамі з мінулых жыццяў, бо імя - адна з найцікавейшых зьяваў. Каб вы ведалі, колькім дзецям я дала імёны ў гэтым жыцці! :) Лік ідзе на дзясяткі.

Але ў мяне мала атрымліваецца з мінулымі. Вельмі блізкім адчувала імя Луіза. Але калі згадала жыццё Луізы - крыху расчаравалася. Сястра Луіза...
Мэры, Джэсі, Франак,.. Шарль... Страшэнна падабаюцца Франак і Шарль, дарэчы. Шарль, Шэры (праз тое люблю "зусім звычайнае" імя Сяргей).

Перманентна я пішу раман, скарыстоўваючы сюжэты з мінулых жыццяў. Ён вельмі такі тутэйшы, крыўскі, манархічна-імперыялістычны ў фоне. Але на сёння паўстае персанаж з нетутэйшым імем Шарль. Шукаю сугучныя адпаведнікі ў балцкіх імёнах, славянскіх. Пакуль глуха.
lizdejka: (намастэ)
кожнае жыццё мае логіку, якая прасціраецца за яго межы і знаходзіць працяг у наступным жыцці. Да такой высновы прыходжу, дзякуючы перапрагляду ўспамінаў. Фактычна, можна спрагназаваць, кім народзішся ў наступным, разумеючы свае намеры і памкненні, што не знайшлі рэалізацыі ў жыцці папярэднім.
Яшчэ ўражвае колькасць абсалютна дурных загонаў, комплексаў, народжаных, напрыклад, праз падзенне з каня ў сярэдзіне 17-га века, а пратрываўшых ажно тры стагоддзі.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios