lizdejka: (2)
Адзін з маіх самых любімых штодзённікаў, якія не перастаю час ад часу пераглядаць, штодзённік 1998-1999 гг. Напоўнены паэзіяй, філасофіяй, духоўнымі пошукамі, простымі і інтэлектуальнымі жартамі, вучэбнымі раскладамі, слоўнічкамі замежных моў (ангельская, гішпанская, японская), замалёўкамі, захаванымі запіскамі сяброў і, канешне, дзённікавымі запісамі аб перажытым у стылі твітэра. Калі пераглядаю зараз, страшна робіцца ад той колькасці вершаў, якія пісала штодня. Гэта быў час раману "Спалены шлях" (фантастыка) і большасць вершаў, рыфмаў ствараліся для яго або ў ягоным настроі. Шмат было і пра перажытае. Многія вершы - па-ангельску. Зараз чытаеш і замілоўваешся іх цеплынёй і недасканаласцю.

Autumn has come this evening
By golden explosion of leaves,
Kissing my eyes and kidding
And falling in love with me.
Tracing my steps so shyly
And trying to seeze my heed
Drizzling on me so mildly
And smiling at my heartbeat.
Autumn has come by Magic
Hidden in whisper of trees
Reighing in every changing
Letting my feelings breathe...


болей не чытайце :))) )
lizdejka: (намастэ)
Найбліжэйшая душа найчасцей уваходзіць у нашае жыццё ціха і непрыкметна, нібы котка на мяккіх пушыстых лапках. "Гэта самая натуральная рэч у свеце!" - як сказаў быў усім вядомы Карлсан.

Душа - ня рэч, зразумела. Але менавіта такое адчуванне, адчуванне натуральнасці, яна стварае. Хтосьці - як паветра, як вада. Агулам свае душы (і сваёй групы, і тыя, з якімі мы часам нараджаемся ў адным жыцці) нясуць пачуццё чагось знаёмага, у рознай ступені. Пачуццё знаёмасці можа быць мігам, які забываецца праз колькі хвіль. А можа быць расцягнутым у часе і прыцягальным. Калі ты "завісаеш", "заліпаеш" на гэтых адчуваннях знаёмасці і цярэбіш памяць: "Ну, на каго гэта асоба так падобная?!". У большасці выпадкаў - канешне, на сябе.
Read more... )
lizdejka: (daroha)
Вас яшчэ не дасталі мае рэфлексіі наконт мінулага жыцця? :) Я насамрэч не ведаю, калі яно ўрэшце ўтрамбуецца і сыйдзе ў фон, пераасэнсаванае. Таму сёння я распавяду вам пра каханне. (Ну, ці агулам любоў).
У коле маіх сяброў тэма кахання зараз - адна з самых актуальных. І хоцькі-няхоцькі знаходзіцца што сказаць на яго конт, з вышыні (глыбіні?) перажытага досведу. Сёння паабяцала - таму пішу).

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
У мяне такі файны аватар з арэлямі. Але ніяк не знаходзіцца тэмаў пад яго.
Напрыклад, я зусім не пішу пра каханне. Нават зараз. За Вясной.
Не таму, што мне кахаць няма каго.
А таму, што я зараз на гэта ня здольная.
Я сягнула таго незвычайнага стану светацяму па-за мілоснымі ташнаваннямі і мітрэнгамі, пра які распавядзе вам вельмі мала людзей. І можа стацца, што такога чалавека вы не пабачыця за ўсё сваё жыццё.
Гэта стан адмысловай Волі, а можа, сапраўднага душэўнага Здароўя. А можа, проста знясіленасць і стомленасць ад тэмы. (Ау, Зорка-на-ўсё-неба!? Ану цябе...)

У суседнім двары жыве дурнаваты дзяцюк. З раніцы ён прыходзіць да арэляў, сядае на іх і гушкаецца да самага вечару. І так кожны дзень... Вялікае адбіваецца ў малым.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:47 pm
Powered by Dreamwidth Studios