lizdejka: (намастэ)
пачуваюся як дзіцё, што знайшло залаты ключык ад Нарніі )).
Новае разуменне, успрыманне астралогіі і ейных інструментаў. Пра гэта.
Базавае пакуль - пра Меркурый - з вікіпедыі.

Цікавае: праз адносіны з людзьмі, са светам, у чалавека на працягу жыцця адбываецца выраўніванне, чыстка, трансфармацыя па канкрэтнай планеце. Людзі з падобнымі задачамі прыцягваюцца адзін да аднаго, праз супрацу, сяброўства, сваяцтва. Дасягненні аднаго чалавека ў той ці іншай ступені праяўляюцца ў жыцці астатніх.
lizdejka: (ruza-kvietka)
Гэтыя дні вывучаю непасрэдную працу з планетарнымі энэргіямі праз мантры. Даволі цікава, але і складана часам.
Сёння (дарэчы, акурат у сераду) прыйшлі мантры Меркурыя (Будхі), ускрываючы цікавыя станы, вымярэнні, усведамленні (раю пашукаць на ютубе, каму цікава).

Але ў працэсе слухання і пяяння меркурыянскіх мантраў з імі прыйшло і вось гэта даўняе відэа пра блізнятавыя полыскі. Хоць зараз нібы больш у іншай тэме.паглядзець... )
lizdejka: (намастэ)
не магу прапусціць маўчаннем: зараз ідзе вечаровая элангацыя Меркурыя, планеты, якую можна бачыць толькі на светлым небе, бо яна не аддаляецца ад Сонца на адлегласць цемры.
Капернік, кажуць, так і не пабачыў, хоць марыў.
Убачыць Меркурый - дзіва і шчасце для таго, хто любіць зорнае неба.

(а мне крыўдна, што наша "народная астраномія" цалкам абходзіць маўчаннем гэты цуд, прыпісваючы многія функцыі Меркурыя ці Венеры ці Месяцу).

вось тут глядзіце - як брат з сястрою - Венера і Меркурый pawet.livejournal.com/185304.html

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios