важна

Jan. 20th, 2009 10:12 am
lizdejka: (намастэ)
урэшце згадала, што па-нашаму адзін з трох маіх любімых колераў аранжавы будзе "рабінковы", мабыць, яшчэ 'рабінкавы' ці проста 'рабінавы'
lizdejka: (намастэ)
раптам зацікавіла этымалогія слова "чай".
ад-чай - гэта стан, калі ты хочаш гарбаты, а табе прапаноўваюць толькі чай :).
lizdejka: (намастэ)
... напісаць усё з чыстай старонкі.
напісаць, быццам ніколі раней і не пісаў.
напісаць тое ж самае, але іншымі словамі
скончыць моўную гульню
напісаць шчыра
мала што можа параўнацца са шчырасцю
lizdejka: (намастэ)
мне падабаецца слова АДГОСТКІ, бо быў перыяд у маім жыцці, калі я хадзіла ў АДГОСТКІ і сама рабіла ПЯРЭЗВЫ.
а яшчэ мне падабаецца слова ПАПАСКА - я шчыра перакананая, што ПАПАСАВАЦЦА - судакранаецца сэнсам са 'зладзіць пікнік'.

а яшчэ мне падабаецца выраз "труістая кава" болей за "распушчальная". А сама кава не падабаецца. Я п'ю толькі молатую.
lizdejka: (намастэ)
ПСЯЮХА - "пся крэв", то бок...
lizdejka: (намастэ)
набыла слоўнік Станкевіча.
чытаю.
столькі словаў з дзяцінства ўзгадваецца.
можна сказаць, не чытанне, а сэанс дыянэтыкі...

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:48 pm
Powered by Dreamwidth Studios