lizdejka: (намастэ)
[personal profile] lizdejka
сёлета водар ліпы асабліва настойлівы, ён нагадвае мне пра тыя часы і месцы, калі я была непараўнальна шчаслівай
мае лёгкія фармаваліся з водару ліпы і жывіліся ім доўгія гады - як прыемна вяртацца да жыцця...
няма водару дзівоснейшага за ліпу
калі ў гэтым свеце ёсь багіня Ліпа - я святкую цудоўныя дні яе квітнення :).

зы: па нашай мясцовай купальскай традыцыі менавіта маладая замужняя жанчына мае шчасце надзець вянок з ліпы :)

Date: 2009-07-07 04:56 pm (UTC)
From: [identity profile] spitanto.livejournal.com
а ў італіі сёлета ліпы маюць дзіўны водар - падобны на язмін :?

Date: 2009-07-08 03:53 pm (UTC)
From: [identity profile] lizdejka.livejournal.com
ці толькі сёлета? ці яны там іншыя?..
ужо ў Польшчы, пад Бялым Падляскам, я сустракала іншыя ліпы

Date: 2009-07-08 03:58 pm (UTC)
From: [identity profile] spitanto.livejournal.com
летась пахнулі мёдам.
(deleted comment)

Date: 2009-07-08 03:47 pm (UTC)
From: [identity profile] lizdejka.livejournal.com
лёгка быць душэўнай, калі абставіны спрыяюць :).

Date: 2009-07-08 10:47 am (UTC)
From: [identity profile] vycinanka.livejournal.com
я таксама з прыхільніц ліповай:) рэлігіі, час квітнення ліпы - мая любімая пара года!
У мяне наконт ліпы свая тэорыя.
Казка "Піліпка-сынок". Там баба з дзедам зрабілі хлопчыка з ліповай чурачкі, ён аказаўся надзвычай добрым і працавітым у адрозненне ад папярэдняга - Альховіка. Заўсёды бачылася мне нейкая сувязь гэтай казкі з прадзедаўскімі ліпамі, што гадоў можа 100 растуць каля хаты на вёсцы... а неяк прачытала дзесь, што ў Шатландыі бацька садзіў ліпы ў гонар сыноў (у прадзеда іх было пяцёра)
From: [identity profile] lizdejka.livejournal.com
у мяне прайшло дзяцінства ў ліпах, пад ліпамі, на ліпах :). А два гады таму, патрапіўшы ў ліповы рай Ліздзейкі ў Вярках, я стала проста ейнай рэлігійнай фанаткай :).

Date: 2009-07-09 11:48 am (UTC)
From: [identity profile] dunadana.livejournal.com
і вы заўважылі. а я думала, гэта ў мяне ў гэтым годзе такая ўспрыймальнасць і заўжды так было, а я раней не заўважала ліпавыя пахі.

я ўся праводарылася ліпай, як тая пчолка : )

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

June 2024

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 6th, 2026 05:02 pm
Powered by Dreamwidth Studios