lizdejka: (намастэ)
Са мной адбылася дзіўная рэч.
Я чытаю творы А. Грына. "Бліскучы свет" чытаю ўпершыню. І вось там ёсць падрабязнае апісанне вынаходніцтва Друда - лятальнага чоўна, які быццам працуе ад гуку 4000 срэбных званочкаў, нашытых па канту, як махры. Прачытаўшы, афігела па поўнай праграме - дакладна такі човен я бачыла ў сне год-пару таму і на ім лятала!!!

Я, праўда, ня ведаю, што мне зараз думаць.
У галаву прыходзяць байкі пра старажытную цывілізацыю, якая існавала на выкарыстанні гукавых хваль.
lizdejka: (намастэ)
у дзяцінства найбольшае ўражанне на мяне меў А. Грын са сваімі "Пунсовымі ветразямі", мяне звалі грынаўскай дзяўчынкай.

пасля ўніверсітэтаў, перачытаўшы Грына, я троху нібы расчаравалася.

зараз жа, чытаючы яго, не перастаю захапляцца тым, што галоўным героем усіх сваіх твораў ён робіць чалавечае ўспрыманне. Ён піша, як сапраўдны маг, знаходзячыся вонкі любой сітуацыі, выкрываючы тое, што кіруе жыццём, - намер, выказаны праз успрыманне.
аўтсайдэры і назіральнікі зразумеюць, пра што я ...

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

October 2017

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 23rd, 2017 01:06 pm
Powered by Dreamwidth Studios