lizdejka: (жар-птушка)
[personal profile] lizdejka
Калі адна душа, раздзеленая на два ўцелаўленні, мужчынскае і жаночае, злучаецца ў пару, якія працэсы адбываюцца? І як яны вычуваюцца кожным з?
Як гэта ўплывае на кармічныя плыні і блокі? Што з імі стаецца?
Як і наколькі мяняецца ўсведамленне?
Што выступае на першы план у стасунках? Агулам што гэта за стасункі? Наколькі яны якасна іншыя ад звычайных?
Як душа ўспрымае саму сябе праз іншую асобу?
Якія якасці душы праяўляюцца і "замоўчваюцца" ў мужчынскім, а якія ў жаночым?
А што агульнае? Што тоеснае? А што супрацьлеглае?
Калі ўзнікаюць непаразуменні, то якая іх прырода, як яны сябе праяўляюць і як вырашаюцца?
Якім чынам адбываюцца трансфармацыі і развіццё душы ў пары?
Ці існуе душэўная сінхранія і як яна дзеіць?
Як узьяднаная душа пачынае ўспрымаць свет і праяўляцца ў ім?
Кажуць, што душы былі фрагментаваны, бо валодалі небяспечнай сілай. Што гэта за сіла і як яна адчуваецца пры такім варыянце злучэння?
Таксама кажуць, што ў такой пары ёсць унікальная місія, якая адкрываецца толькі па ўз'яднанні. Мне цікава)).
Зразумела, што проста пры фізічнай сустрэчы не адбываецца ні яднання, ні нават часам пазнавання. Тады - якім чынам адбываецца ацаленне, уз'яднанне душы, калі фізічна, ментальна і інш. яно падзелена на дзве асобы?.. (ёсць падказка, што адным з інструментаў выступаюць рукі)

гэтыя пытанні - больш адказы на тое, чаму мне так цікавая тэма блізнятавых полыскаў. Спадзяюся, што майму блізняці таксама. ))

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 09:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios