lizdejka: (намастэ)
Заўважыла, што пасля ўдалых УСненняў падвышаецца чуйнасць арганізму да ежы і паветра.
Напрыклад, некалькі дзён пасля ЎСнення не магу піць вады з-пад крана (страўнік расказвае ўсё, што пра мяне думае :)), не магу есці салодкага і прадуктаў складанай выпрацоўкі, ад загазованага паветра ледзь не трачу прытомнасць.
Сёння хадзіла ўвесь абед, ня могучы прыдумаць, чым бы папасавацца - хоць плач - усё выглядала занадта ненатуральна для майго арганізма (учора ад маленькага кавалчку тарта на пару гадзін скочыла тэмпература - пад 39).
Урэшце набыла таматнага соку. Трэці дзень п'ю мінералку. Улетку грызла б што-небудзь з агарода. А зараз...
ДЫК ВОСЬ прыйшла да цікавай высновы, што падчас УСнення арганізм нейкім чынам пазбаўляецца ад розных канцэрагенаў ды хімікатаў. Той, хто ўжывае іх меней, заўважае гэта хутчэй. А хто болей - далёка не адразу.
Зрэшты, гэта ёсць гіпотэза. І было б цікава пачуць пра досвед іншых сапноняў (sapnones) :)).
Думаю, штось такое мусіць знайсціся.
lizdejka: (намастэ)
Сёння ЎСніла прыгожую паляну. Рвала там канюшынку і разглядвала, пакуль ня выкінула мяне за недавер да прапанаванай траўкі.

снежы

Apr. 23rd, 2005 12:57 pm
lizdejka: (намастэ)
сёння выходзіла ў астрал. Не, у мяне хітрая падсвядомасць, яна, здаецца, мне мадэлюе псэўдаўсвядомленыя сны. Праўда, магчыма, што гэта проста розніца паміж выхадам са сну (усведамленне ў сне) і выхадам з ня-сну (з засынаннем).
Гэта быў прыватны дом. Там было фано. Я падняла вечка, а пад ім - дошка заместа клявіш. Мля...

А ўчора, з настроем хранічна "bitchy" :) вычытвала зварот прэзідэнта на пяці палосах :)). Цікава: пра "ніжнюю і верхнюю бялізну" фразы не было. няўжо скарочана?!?!?!?! bitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchybitchy

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios