lizdejka: (намастэ)
добрым і дрэнным людзям варта даваць мянушкі.
добрым - каб не сурочыць
дрэнным - каб не наклікаць

UPD: заўважаю, калі размаўляю пра некаторых людзей, дык неяк абыходжу іх імя, ці замяняю на нейкую мянушку.
lizdejka: (намастэ)
я "палюю" за імёнамі з мінулых жыццяў, бо імя - адна з найцікавейшых зьяваў. Каб вы ведалі, колькім дзецям я дала імёны ў гэтым жыцці! :) Лік ідзе на дзясяткі.

Але ў мяне мала атрымліваецца з мінулымі. Вельмі блізкім адчувала імя Луіза. Але калі згадала жыццё Луізы - крыху расчаравалася. Сястра Луіза...
Мэры, Джэсі, Франак,.. Шарль... Страшэнна падабаюцца Франак і Шарль, дарэчы. Шарль, Шэры (праз тое люблю "зусім звычайнае" імя Сяргей).

Перманентна я пішу раман, скарыстоўваючы сюжэты з мінулых жыццяў. Ён вельмі такі тутэйшы, крыўскі, манархічна-імперыялістычны ў фоне. Але на сёння паўстае персанаж з нетутэйшым імем Шарль. Шукаю сугучныя адпаведнікі ў балцкіх імёнах, славянскіх. Пакуль глуха.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 28th, 2017 02:29 am
Powered by Dreamwidth Studios