lizdejka: (намастэ)
Нешта такое асаблівае ў гэтым ёсць: адзначаць святы дзяцей, мам, тат і г.д. Даўней ніхто не святкаваў усіх тых дзён народзін, як любяць казаць вяскоўцы, жылі сабе і жылі.
Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што даўней некаторыя народныя святы выконвалі ролю дзён народзін. Ну, мо, ня кожны год, а ў пэўныя важныя для фармавання асобы перыяды, якія ў псіхалогіі называюць крызісамі. Зрэшты, іх можа быць і больш, чым тых крызісаў. Даволі цікава такія рэчы абыгрываць у мастацкай літаратуры. Не ведаю, ці выдам калі свой раман, бо для мяне гэта не галоўнае, але сам працэс - як жыццё - зацягвае і прыносіць задавальненне.
lizdejka: (намастэ)
у аснове традыцыйнай культуры ляжыць ідэалогія жыцця.
Гэта вынік маіх начных рэфлексій над словамі галоўнага героя анімэ, якое зараз гляджу. Жыць не дзеля кагосьці або дзеля чагосьці. Найперш - жыць дзеля самога жыцця. Воля да жыцця - самая моцная ў чалавеку. У традыцыйнай культуры.
калі ты ідзеш у бітву, не павінна быць усё роўна, памрэш ці выжывеш. Не перамагае той, хто гатовы памерці, а толькі той перамагае, хто гатовы жыць.
Воля да жыцця ня тоесная ваярскаму духу. Але ваярскі дух, дакладней пераможны дух, на ёй засноўваецца. Праз волю да жыцця ляжыць спасціжэнне найвышэйшага майстэрства перамогі.

Не магу ў момант прыгадаць рэальных людзей, у якіх воля да жыцця - галоўная сіла. Што ні чалавек - то нейкая ахвярнасць, падрэзанасць або дутыя амбіцыі і прэтэнзіі, высільванне з сябе сякога-такога героя ў спалучэнні з унутранай мізэрнасцю. Няма зямной ёмкасці. Хіба толькі яе несвядомыя пошукі.

Паяромленыя ідэалогіяй самазнішчэння, ідэалогіяй фізічнай смерці дзеля вызвалення душы нават сённяшнія свядомыя паганцы. Што дзіўнага - дзясяткі пакаленняў да іх забівалі ў сабе волю да жыцця. Гэткі досвед адным махам не перакрэсліць. Але я думаю, што зняць хрост са свайго роду магчыма. Галоўнае зразумець як.
lizdejka: (намастэ)
Рэлігія служыць людзям, наводзячы масты з Богам.
Калі чалавек сыходзіць з рэлігіі, часта кажуць: "Ён адвярнуўся ад Бога".
Тым самым атаесамляючы рэлігію і Бога. Але ў Бібліі сказана, што царква - гэта цела Бога. І калі цела Бога і ёсь Бог, значыць, да ўзнікнення канкрэтнай рэлігіі Бога не існавала?..
Любая рэлігія, нягледзячы на сваю традыцыйнасць, мусіць развівацца і расці (кал гэта ўсё ж цела) і быць на колькі крокаў уперадзе чалавека. Калі развіццё спыняецца, душа ўрэшце пакідае цела, застаецца пустая шкарлупіна.
Мяне захапляе ўзровень рэлігійнага мыслення вялікага князя Гедыміна, які сказаў па сутнасці тое, да чаго прыйшла думка ў сучасным бахаізме: "Бог адзін, але шляхоў да яго многа. І ў кожнага ён свой".

оффтоп: прыягджаў да нас пан Алесь Стральцоў-Карвацкі. Вельмі харошы атрымаўся вечар. Злавіла сябе на думцы, што апошнім часам надта ўжо мала цікавых інтэлектуальных дыскусій у маім жыцці. Засумавала па калегіюмаўскіх філасофскіх вандроўках.
lizdejka: (намастэ)
асабіста для мяне 'літва' заўсёды была сінонімам слова 'саюз', бо чулася ў ёй 'зліццё'. Не любы саюз, а ў гістарычнай рэтраспектыве - саюз балцкіх плямён.Крывуля, як сымбаль найвышэйшай улады, збірае і аб'ядноўвае людзей. І мяне толькі цешыць, што крывуля-lituus мае прамыя адносіны да адчуванага мной сэнсу 'літвы'. Наогул, значэнне крывулі цяжка пераацаніць. Год таму ў некаторых ЖЖ ішлося пра сымбалі веры. Я ня ведаю наконт сымбаля менавіта веры, але найпершым сымбалем літвы зьяўляецца толькі і адназначна крывуля.

зы: колісь сяброўка шукала слова, якое пазначае той этап кавання мяча, калі некалькі кавалкаў злучаюцца разам дзеля аднаго ляза - каб даць назву свайму раману. Па-мойму, так і не знайшла. Ня ведаю, як кавалі мячы нашыя продкі. Але мне падумалася, што акрамя агульнай крывулі нам рана ці позна спатрэбіцца вось такі меч як сымбаль ваярскай касты... Эх, чаму я не пішу раманы...

ззы: І камень (з парасонам). Для самай устойлівай фігуры - трохкутніка.

!

Dec. 8th, 2008 10:32 pm
lizdejka: (намастэ)
крыўская традыцыя мае водар запаранага бруснічніку
дакладна
пакаштуйця
lizdejka: (намастэ)
з маленства мяне цікавіў-вабіў Ружанец, левы прыток Вяллі. З сатэліту відаць, што рэчка гэтая як рагатка. І на злучэнні рогаў перабітая вуглом высакавольтнай лініі.
Read more... )
ні разу яшчэ не хадзіла ад самага вытоку маёй зніклай рэчкі і да ейнага вусця - гэта, пэўна, ня меней за 10 км...
lizdejka: (намастэ)
вось падумала, што ніколі не сустракала парфумы з водарам ліпы. А гэта ж  пэўна абалдзець як класна! У мяне ліпавы пах атаесамляецца ня толькі з дзяцінствам, але і з Вяркамі, з Ліздзейкам ды наагул НАШАЙ традыцыяй. А як у вас?... Як пахне Традыцыя для вас?

зы: мо, хто сустракаў ўсё ж парфуму з пахам ліпы???

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios