lizdejka: (намастэ)
звяртаюся да сіта як да рытуальнага прадмету, які, хоць і распісаны ў энцыклапедыі "Беларускай міфалогіі", але менавіта як прадмет жрэцкага рытуалу застаецца па-за ўвагай. Але мяне ён чапляе. Як штосьці вельмі сваё.

Read more... )

Дык вось да мяне зноў вярнуліся думкі пра сіта як рытуальны прадмет. Пра тое, з чаго яно можа быць зроблена і як наладжана на адпаведную працу...

зы: ясна, што ўся тэхніка залатога сіта і сіняга полымя працуе з тымі праблемамі, якія згадваюцца, усведамляюцца, вычуваюцца падчас гэтай медытацыі. У астатнім гэта можа проста даць часовую палёгку, перадых, якія варта выкарыстаць зноў жа з розумам.
lizdejka: (намастэ)
У Расонскім раёне “на Саракі пяклі... птушак і клалі ў рэшата, рэшата кружылі і прыгаворвалі: “Рэшата, рэшата, кружыся ка мне. Калі я замуж пайду, у мяне будзе многа дзетак, я буду багатая...”

Рэшата выкарыстоўвалася ў самых розных абрадах - радзінных, вясельных, памінальных, гадавых святаў. У спевах згадваецца на Каляды і Купалле (прынамсі, тое, што я сама сустракала). З дапамогай рэшата варожаць, чаруюць, лекуюць.
Рэшата - медыятар паміж верхам і нізам, які мае здольнасць якасна мяняць з аднаго другое, ВЫРАШАЦЬ.

*Сітам завецца ў нас сузор'е Пляяд.
*У рэшата-сіта на яйкі садзяць квактуху, калі выводзяць пішклят.
*У нас у сіта кладуць чырвоныя яйкі на Вялікдзень, з якога потым даюць валачобнікам, хоць ня ведаю, ці гэта карэніцца ў нечым рытуальным, ці выпадковая звычка (калі размова пра выпадковасць тут наогул дарэчная).
* У сіце перабіраюць фасолю, гарох, адсейваюць кмен.

Рэшата адрозніваецца ад сіта большымі дзіркамі. Сіта - ад слова sieti "звязваць". Рабілася з конскага воласу. Рэшата - з лыка ці дроту, ці скуры. Магчыма, што магічнае і абрадавае выкарыстанне таксама разрознівала сіта і рэшата, але я пра тое ніц ня ведаю.

Дзякуй за падказкі ў тэму.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:40 pm
Powered by Dreamwidth Studios