lizdejka: (намастэ)
У дзяцінстве мне сказалі, што ў гэтай воданапорнай вежы, якая грозна ўзвышалася ў вакне, пазіраючы на мяне сваімі пустымі чорнымі вачніцамі, жыве Жалезная Баба. І я яе вельмі-вельмі баялася. А бывала так, што і бачыла. У сне.

Але час ляцеў і вежа ў сненнях мянялася, ярчэла, перабіралася па цаглінках і нават прыгажэла, напаўняючыся самым розным зместам і змесцівам. І Жалезная Баба, мабыць, з'ехала кудысь альбо ўладкавалася на прыстойную працу (унізе - акурат дзіцячы садок). Між іншым, верагодна таксама, што працягвала яна падпрацоўваць у самой вежы. Напрыклад, каларытнай прадавачкай кніг.
Не верыце? А вось што аднойчы са мной здарылася...
Не сказаць, каб часта, але ў дарослым жыцці ў сненнях я бываю хаджу міма гэтай вежы. І іду раз - а была вясна, ранняя, троху зімна і хацелася сагрэцца - аж вежа гэтая такая прыгожая стаіць! Ганак у яе - ну, проста як у гістарычным кіно, вокны свецяцца і людзей шмат. З цікаўнасцю і я заходжу ўнутр...
А там - вінтавая кнігарня (ці, мо, бібліятэка?). І столікі, як у кавярні. За якімі можна прысесці ды пагартаць кнігі. А можа, гэта вінтавая кавярня, напоўненая кнігамі і сувенірамі?... Я не надта разбіралася, а ішла проста наверх, па шляху з цікаўнасцю чытаючы назвы кніг і разглядаючы яркія каляровыя вокладкі. Вельмі светлы і прывабны інтэр'ер, жывы і ўсмешлівы.
На самы верх можна было заехаць і на празрыстым ліфце, канешне, але я па старынцы, знутры, па лесвіцы )).
Няшмат у Вялейцы аглядных пляцовак, якія разгортваюць перад табою, бы на далоні, паўгарадскія, паўвясковыя краявіды. Дзе можна сустракаць світанкі і праводзіць сонца. А даступных жа для грамадскасці і зусім няма. А ў маім сненні - вось - урэшце з'явілася )). То шчыра запрашаю, не праходзьце міма, як будзеце ў тых краёх!)) Квіток каштуе зусім нядорага. А відалі - можна палюбавацца!
lizdejka: (намастэ)
мусіла рыхтавацца ў сненні да госаў па ткацтве.

Выкладала ж нейкая мымра маладая. Ледзь што - адразу "пакаранне" прыдумляе. А я, як заўсёды ў сніўнай школе, амаль не хаджу на заняткі і зусім не даганяю, што народ піша ды адказвае.

На прыснёным занятку мы запісвалі ў слупок вобразы гукаў і іх словы: д - дабро, х - хараство і г.д. Чырвоным па беламу - гэта прамоўленыя словы. Белым па чырвонаму - падуманыя. Магія - гэта своеасаблівы шэпт.
lizdejka: (намастэ)
яблыкі - гэта жаданні. да.
lizdejka: (намастэ)
~~~~~
~~~~~~~
~~~~~
сон пра манастыр
У сусветным моры я
вучуся плаваць
lizdejka: (намастэ)
у сненнях навучанне ў школе, універы, сдача іспытаў і залікаў часта адносіцца да прарочых.
Калі вам сніцца нешта падобнае, значыць, хутка (часта ў сне агучваецца канкрэтны дзень, перыяд і некаторыя абставіны) вас чакаюць выпрабаванні, важныя падзеі, якія даюць магчымасць перайсці на іншы ровень развіцця. Вас чакае важны ўрок або іспыт на трываласць і праўдзівасць вашага характару і жыццёвых установак.
lizdejka: (намастэ)
аказваецца, тое, што мне ўсё жыццё сніцца - зусім не піяніна глюкнутай формы, а virginals - такі струнны музычны інструмент у выглядзе яшчыка, што ставіцца на падстаўку, з клавай. Мой - звычайна залаціста-арэхавы, з залацістым роспісам.

мне

Mar. 5th, 2006 11:48 am
lizdejka: (намастэ)
снілася вялікае княства літоўскае
свая зямля
дзве ручаіны, што бягуць з пагорку ў розныя бакі свету - я ажывіла іх
пан тадэвуш
і каханне
lizdejka: (намастэ)
Сёння снілася мне Лінда Лі Кэдўэл (калі хто раптам не ведае - гэта жонка Бруса Лі). Быццам прыехала яна ў госці і патрапіла на нейкі цікавы літаратурны семінар. І я з ёй размаўляла пра паэзію і пра вершы ейнага нябожчыка мужа і прасіла дазволу перакласці на белмову.
:)))
lizdejka: (намастэ)
А сёння зноў губляла нейкія атопкі. Самы часты сюжэт сна - гублянне абутку. Басаножка.

упд: ня мець абутку - ня мець шляху. губляць абутак - губляць магчымасць ісці па сваім шляху. Гэта ўсё да катэгорыі "кім быць", "у чым рэалізоўвацца". Т.б. абутак - рэалізацыя сябе ў зямных справах, у соцыюме, у прафесіі і пад.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios