lizdejka: (намастэ)
я не шукаю Вегі сярод зор, мой пагляд заўжды скіраваны да яе))
І - сузор'е Лебедзя - самае прыгожае ў летне-восеньскім небе

усіх усходнікаў - з Зорным святам, Чхільсокам, Танабатай, Ці Сі! :))
lizdejka: (намастэ)
сёння Сонца знаходзіцца роўна паміж летнім сонцастаяннем і восеньскім раўнадзеннем. Гэта паваротны час сонечнага каляндара. У Японіі, у горадзе Сэндай у гэтыя дні (з 5 па 8 жніўня) праходзіць зорны фестываль Танабата (Ткачыха). У яго аснове ляжыць прыгожая легенда пра каханне Вегі і Альтаіра (Ткачыхі і Валапаса), што знаходзяцца па розныя берагі Малочнай ракі і могуць сустрэцца толькі раз на год - сёмага чысла сёмага месяца, - прайшоўшы па мосце, пабудаваным крыламі сарок. Але калі ў гэты дзень ідзе дождж, ім даводзіцца чакаць яшчэ год. Дарэчы, цікавы міталагічны момант - закаханыя былі ператвораны ў зоркі за тое, што перапынілі працу.

У гэты час я таксама адчуваю дзіўную блізкасць да зор, лунаю дзесьці там. Чамусь і для мяне з маленства гэтыя дні - свята неба, свята зорнага неба.

Хаця ў арыгінале яно прывязана да месяцовага каляндара і мусіць святкавацца на маладзік (7 дзень) сёмага месяца. У гэтым годзе ён будзе аж 24 жніўня. Найбольш пашыраны час святкавання прывязаны да сучаснага грыгарыянскага календара і ўжо прайшоў - гэта 7 ліпеня, калі мы святкуем "праваслаўнае" Купалле і дзень каранацыі Міндоўга.

У нас у ліпені ёсць цікавае свята - 18-га чысла. Вось што пра яго падае народны каляндар:

Read more... )
Учора ненаўмысна запосціла сваю любімую песню "Зорка", а сёння - навальніца і хмары і таму згадваецца Караткевіч:

Ты і я: пралеска ў снах бурану,
Дрэўца вішні ў ярасным агні,
Кропля на спіне Левіафана,
Радуга на крылах навальніц.

Пад дзевятым валам ветразь ніцы,
Верас, што агнём абняў пярун,
Павуцінка ў пекле навальніцы, —
Адкажы на вуха ўладару,

Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе, танюткай і слабой?

lizdejka: (намастэ)
Нешта такое асаблівае ў гэтым ёсць: адзначаць святы дзяцей, мам, тат і г.д. Даўней ніхто не святкаваў усіх тых дзён народзін, як любяць казаць вяскоўцы, жылі сабе і жылі.
Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што даўней некаторыя народныя святы выконвалі ролю дзён народзін. Ну, мо, ня кожны год, а ў пэўныя важныя для фармавання асобы перыяды, якія ў псіхалогіі называюць крызісамі. Зрэшты, іх можа быць і больш, чым тых крызісаў. Даволі цікава такія рэчы абыгрываць у мастацкай літаратуры. Не ведаю, ці выдам калі свой раман, бо для мяне гэта не галоўнае, але сам працэс - як жыццё - зацягвае і прыносіць задавальненне.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:35 pm
Powered by Dreamwidth Studios