lizdejka: (намастэ)
Рэлігія служыць людзям, наводзячы масты з Богам.
Калі чалавек сыходзіць з рэлігіі, часта кажуць: "Ён адвярнуўся ад Бога".
Тым самым атаесамляючы рэлігію і Бога. Але ў Бібліі сказана, што царква - гэта цела Бога. І калі цела Бога і ёсь Бог, значыць, да ўзнікнення канкрэтнай рэлігіі Бога не існавала?..
Любая рэлігія, нягледзячы на сваю традыцыйнасць, мусіць развівацца і расці (кал гэта ўсё ж цела) і быць на колькі крокаў уперадзе чалавека. Калі развіццё спыняецца, душа ўрэшце пакідае цела, застаецца пустая шкарлупіна.
Мяне захапляе ўзровень рэлігійнага мыслення вялікага князя Гедыміна, які сказаў па сутнасці тое, да чаго прыйшла думка ў сучасным бахаізме: "Бог адзін, але шляхоў да яго многа. І ў кожнага ён свой".

оффтоп: прыягджаў да нас пан Алесь Стральцоў-Карвацкі. Вельмі харошы атрымаўся вечар. Злавіла сябе на думцы, што апошнім часам надта ўжо мала цікавых інтэлектуальных дыскусій у маім жыцці. Засумавала па калегіюмаўскіх філасофскіх вандроўках.
lizdejka: (намастэ)
ніводная рэлігія ў свеце, калі вы да яе прыходзіце, не выдае вам Бога, як падарунак, перавязаны банцікам. Больш за тое, яна нават не дае вам стоадсоткавай гарантыі яго спазнання. Вы не аказваецеся цудам у Бога за пазухай.

Верыць у прапанаваны шлях - ня значыць верыць у Бога. Як часта мараль, як адзін з найбольш дзейсных сродкаў спазнання Бога, памылкова робіцца іконай і падмяняе сабой самога Бога.

Але розніца паміж Богам і мараллю, Богам і рэлігіяй - агромністая. Дзеля маралі, пэўных рэлігійных каштоўнасцяў чалавек часта гатовы прынізіць, ударыць і нават забіць. Дзеля Бога ні прынізіць, ні забіць немагчыма.

Калі мы спрачаемся на рэлігійныя тэмы - мы спрачаемся за перавагі рэлігіі, прапанаваных ёй каштоўнасцей, але не за Бога.

Той, хто думае, што змагаецца за Бога, насамрэч змагаецца усяго толькі за адзін са шляхоў яго пазнання.
Мяняючы рэлігію, чалавек не мяняе Бога. Ён застаецца гэткім жа, якім і быў - у тым самым пошуку.

Вось жа цікавая рэч. Гэта не Богу патрэбная рэлігія - яна патрэбная чалавеку.

зы: Горлівым - маліцеся за сваё навяртанне, а мы за сваё памолімся самі. Да сустрэчы ў Бога за пазухай :).

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:32 pm
Powered by Dreamwidth Studios