lizdejka: (намастэ)
Зрэшты, я ўвесь час пра гэта забываюся ў працэсе. Але цешыць, што часам усё-ткі прыгадваю. Ну, ці мне нагадваюць.

"Паспрабуйце на працягу тыдня: адпусціць усе кшталты віны, сорам за свае памылкі і недарэчнасці, адпусціць згрызоты сумлення, дрэнныя адчуванні, пачуццё, што калі вам сапраўды дадуць волю, то вы зробіце нешта дрэннае. Не зробіце! Вы можаце адпусціць гэту асабістую карму акурат цяпер, зараз.

Чаму гэта важна

Калі вы любіце сябе, вы вызваляеце асабістую карму, вы не мусіце адчуваць сябе вінаватымі ні ў чым. Вы адчуваеце, але не мусіце.

Ні ў чым! Ні ў чым!

І вы кажаце: "Не, - гаворыце вы, - але я насамрэч зрабіў нешта па-сапраўднаму дрэннае, і я мушу несці гэта з сабой". Не, не мусіце!

Вы кажаце: "Але я насамрэч зрабіў камусьці балюча, і я сапраўды быў страшным, жахлівым чалавекам. Таму я лепей панашу гэта з сабой нейкі час. Я лепей дадам троху болю і пакуты ў сваё жыццё, бо я быў вельмі дрэнным. І калі не буду працягваць рабіць так, тады, магчыма, я зноў буду дрэнным". Порка. Самабічаванне.

Так што не, вы не мусіце. Абсалютна!"

З майстар-класу "Крок да сябе" Алёны Старавойтавай

lizdejka: (намастэ)
механізм перавёртвання-перацякання, на мой погляд, падыходзіць і да такой зьявы як апанаванне бесамі.
Некалі я збіралася ісці ў манастырскі ордэн і шукала такі, які б займаўся даследваннямі і практыкай экзарцызму. На гэтым этапе - пошуку - усё і скончылася.
Пазней знаёмства з адной псіхічна неадэкватнай асобай зноў актуалізавала маю цікаўнасць да экзарцызму. Пошукі ў розных крыніцах, сыстэмах, накірунках чалавеказнаўства падштурхнулі мяне да свайго разумення зьявы злога духу.
Я не лічу гэта нечым вонкавым і выпадковым: кшталту "мы тут праляталі міма - смотрым вы чай п'ёця". Не, хутчэй за ўсё ідзе ўнутрэнне пэўных рэакцый на свет. Яны лепяць вобраз, доўга лепяць. Калі вобраз завершаны - ён ажывае і пачынае дзейнічаць, праяўляцца самастойна. Фактычна гэта доктар Джэкіл і містэр Гайд.
ПараскеваА апошнімі днямі кумекаю над тым, што ж я сама заганяю ў сябе, адкідаю ў несвядомае, у непрыманае ці жадана-недасягальнае. З чаго лепіцца вобраз майго супрацьлеглага Я. І на што ён падобны...

Але пра лялечна-прыгожае :)
Дарэчы, вось рабіла Параскеву, так атрымалася, акурат наконадні ейнага свята. Толькі гаспадарчых прычындалаў яшчэ не нарабіла. А мне вельмі патрэбная падушачка да голачак, а то жах як губляюцца і як потым шукаюцца!

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios