lizdejka: (Default)
Ізноў падкрэсліла для сябе важную рэч.
 
Калі перажываеш прыліў сіл, натхнення, радасці, узвышэння, калі прыходзіць нейкае азарэнне, усведамленне, гэта можна імгненна перадаць любому блізкаму чалавеку, сябру ды нават ворагу. Проста узгадаўшы вобраз чалавека. Светлая сіла імгненна пацячэ да яго, сілкуючы светлы бок душы і асвятляючы кармы вашых стасункаў. Увага - гэта энэргетычны струмень.
І яна - дзівосная сіла, якой можна мяняць свет да лепшага. Асабліва гэта перагукаецца з прыродай жанчыны. Менавіта жанчына можа дарыць сілы іншым людзям. У той час як мужчына, мабыць, болей здольны ўкладацца ў мэты і цэлі. 

Калі такі рэсурсны стан з'яўляецца, то для дарэння можна выпрацаваць нават нейкую сваю формулу, маленькую магію, у выглядзе словаў ці жэсту. Галоўнае, каб адчувалася натуральна і адгукалася ў сэрцы.

Read more... )

Дарэчы, розныя трансфармацыйныя трэнеры часам згадваюць, што першыя, каму дорыцца сіла, гэта Зямля і Неба.

lizdejka: (намастэ)
разуменне таго, што вонкавы свет - ёсць адлюстраванне нас саміх, існуе даўно. Але на днях, калі сэрца, здавалася, выбухне вадароднай бомбай, я ператварыла ідэю ў інструмент працы з сабой.
Усё даволі проста. Бярэм аркуш і выпісваем усё, што мы думаем пра свет (можна ў глабальным сэнсе, можна нейкую сферу, можна адносіны). Асобна страхі, крыўды, чаканні, перакананні, жаданні. У кожнага - нешта сваё.
Read more... )

Усім добрага дня і плённай душэўнай працы!

зы: усе пачуцці нараджаюцца ў нас саміх, усё самае каштоўнае сыходзіць знутры нашых душ.
lizdejka: (намастэ)
Зрэшты, я ўвесь час пра гэта забываюся ў працэсе. Але цешыць, што часам усё-ткі прыгадваю. Ну, ці мне нагадваюць.

"Паспрабуйце на працягу тыдня: адпусціць усе кшталты віны, сорам за свае памылкі і недарэчнасці, адпусціць згрызоты сумлення, дрэнныя адчуванні, пачуццё, што калі вам сапраўды дадуць волю, то вы зробіце нешта дрэннае. Не зробіце! Вы можаце адпусціць гэту асабістую карму акурат цяпер, зараз.

Чаму гэта важна

Калі вы любіце сябе, вы вызваляеце асабістую карму, вы не мусіце адчуваць сябе вінаватымі ні ў чым. Вы адчуваеце, але не мусіце.

Ні ў чым! Ні ў чым!

І вы кажаце: "Не, - гаворыце вы, - але я насамрэч зрабіў нешта па-сапраўднаму дрэннае, і я мушу несці гэта з сабой". Не, не мусіце!

Вы кажаце: "Але я насамрэч зрабіў камусьці балюча, і я сапраўды быў страшным, жахлівым чалавекам. Таму я лепей панашу гэта з сабой нейкі час. Я лепей дадам троху болю і пакуты ў сваё жыццё, бо я быў вельмі дрэнным. І калі не буду працягваць рабіць так, тады, магчыма, я зноў буду дрэнным". Порка. Самабічаванне.

Так што не, вы не мусіце. Абсалютна!"

З майстар-класу "Крок да сябе" Алёны Старавойтавай

lizdejka: (намастэ)
Натыкнулася на адну камедыйную міні-дарамку пра вандроўку ў мінулае. Там гераіня праз лужыну патрапляе ў эпоху Чосона і становіцца настаўнікам матэматыкі для караля.

Мне прыгадалася, як у дзяцінстве я любіла загадкавасць люстранога свету. І лужыны мне таксама падаваліся парталамі, мне гэтак жа здавалася часам, што там няма дна і калі ступлю, правалюся ў нейкае іншае вымярэнне, канешне ж казачнае і прыўкраснае. А часта лужыны здаваліся морамі, на берагах якіх мы будавалі гарады, пракладалі дарогі, насыпалі горы. І вось гэтае пачуццё расшырэння - насамрэч не досвед сягонняшніх медытацый, а больш ранні, з дзяцінства. Калі ты ў адзін момант можаш свет адчуць празмерна маленькім ці наадварот празмерна вялікім. Гульня з драбнюткімі лялькамі? Тая ж практыка пашырэння свядомасці. Свет у свеце. Свет па-за светам.

Апошнім часам мяне прэ на тэму шматмернасці. Ня так даўно прыйшла рассылка ад Алёны, там тры маленькіх відэа, але колькі інсайтаў яны ўва мне запусцілі! Літаральна ў адначассе я нарэшце зразумела свае затыкі, чаму некаторыя рэчы ідуць цяжка, а іншыя лёгка. Пабачыла новыя магчымасці для творчасці, узаемадзеяння і эксперыментаў :). Смешна, што ўсе веды ўва мне даўно ёсць, але не было патрэбнай повязі паміж імі і цяму.
Слухаючы Алёну, я прыгадвала свае творы і прыкалывалася, што толькі зараз зразумела ў поўным аб'ёме, пра што сама калісьці пісала. Пры гэтым яшчэ маё самае любімае практыкаванне з рэінкарнацыёнікі матрошка. Зараз я бачу ў ім яшчэ больш магчымасцей для прымянення.
А, вось спасылка, відэа дзесь па хвілін 10. Раптам і вам каму-небудзь гэта акажацца чароўным пендзелем у развіцця ўласнага ўспрымання :). 
lizdejka: (ruza-kvietka)
З пэўнага часу, калі да мяне звяртаецца чалавек з нейкай размовай, я стаўлю сабе кшталту галачку: "Ага, што за цікавая і карысная інфармацыя мне прыйдзе на гэты раз?" І так і бывае. Прычым, часам ты чуеш важныя рэчы ў саміх словах суразмоўцы, альбо нечакана ў гутарцы сам агучваеш штосьці важнае, альбо ўжо пасля, прыгадваючы гутарку, прыходзіш да ўсялякіх шыкоўных ідэй і высноў.
Read more... )
lizdejka: (ruza-kvietka)
Праца з унутранымі абмежаваннямі плаўна выводзіць у тэму любові да сябе. Што гэта? Як гэта - любіць сябе? Ці гэта эгаізм? Ці гэта нешта іншае?..
Успомніце тыя моманты жыцця, калі да вас ставіліся дрэнна, крыўдзілі, абражалі, пагарджалі вамі, былі несправядлівымі... Успомнілі? А цяперRead more... )
lizdejka: (жар-птушка)
Людзі сыходзяцца ня проста так. Ня проста так мы кагосьці любім, да кагосьці прывязваемся. Ня проста так кагось ненавідзім. Калі зазірнуць у карту нараджэння, то часта лёгка можна пабачыць выразныя сувязі паміж гараскопамі, планетамі. Злучэнні, супрацьстаянні, трыгоны, квадратуры і інш.

Не значыць, што кожны чалавек, з якім у нас ёсць злучэнне планет, можа быць для нас важным у той ці іншай ступені. Але кожны важны чалавек мае з намі адмысловы планетарны рэзананс.

Ведычная астралогія, напрыклад, вылучае перыяды планет, праз якія праходзіць наша жыццё. Змена перыядаў заўжды суправаджаецца стрэсам. З нейкім мы часам можам справіцца, а з нейкім і не. Тады мы кажам пра адмоўнае ўздзеянне той ці іншай планеты і як вынік - "адмоўны перыяд', 'чорная паласа'. Так і прынята казаць - 'стрэс па Сонцу', 'стрэс па Марсу' і інш. Але ў маім успрыманні ўсё гэта адносна. Проста ёсць стрэсы, якія праходзяць як бы самі сабой, а ёсць такія, на пераадоленне якіх патрэбны свядомыя высілкі. Вось і ўсё.

Але самае цікавае, што калі ідзе перамена па нейкай планеце, да нас прыцягваюцца людзі (або мы звяртаем увагу на такіх), якія рэзануюць з намі менавіта па гэтай планеце. І ў рэальным жыцці і ў віртуальным.

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Даволі такі цікавая дарама "Вандроўка ў часе доктара Джына". Без фанатызму, але з першай да апошняй серыі ўсё вытрымана на прыстойным узроўні.
Праўда, прызнаюся, што спачувала не галоўным героям, а Кім Кён Таку і Хон Ян Хві, двум сябрам (хоць сэнтыментальных момантаў было шмат, але найбольш кранала якраз іхняя сюжэтная лінія; мяне агулам уражвае, наколькі моцна ў іх умеюць граць непрафесійныя акторы, вось бы ў нас так гралі прафесіяналы ;\), яшчэ кісэн і каралю.
Менавіта гэтыя чатыры персанажы змушалі не закінуць прагляд. Хаця медыцынская тэма таксама цікавіць. Але ў гэтым фільме даволі шмат адчуваецца галівудчыны. Больш ігры на пачуццях і эмоцыях, чым на рэфлексіях і пераўсведамленні.


колькі слоў пра "Веру"... )


Пры тым, што гістарычная тэма ў карэйскай дараме проста мега-папулярная, на апошняй серыі "Доктара Джына" раптам усвядоміла, што карэйцы ўспрымаюць цяперашняе і будучае як лепшае ад мінулага. Пры ўсёй рамантызацыі ў іх не чуецца пасылу "Даўней і сцалі раўней" "Вось даўней..!" Гэта ня раз, скажам так, рэзала ўспрыманне на іншых дарамах. Быццам яны ня бачаць будучыні апакаліптычна, не чакаюць канца свету, не лічаць, што жывуць у змрочны час, быццам гісторыя для іх развіваецца ад горшага да лепшага. І пры гэтым зьяўляюцца народам з традыцыйнымі каштоўнасцямі, з каштоўнасцямі мінулага. Вось дык загадка. Спадзяюся, што яны сапраўды змогуць захаваць гэта, выстаяць перад магутнай хваляй амерыканізацыі і глабалізацыі.
Калі на Зямлі застанецца хоць адно месца, дзе яшчэ ня ўсё страчана, гэта будзе надаваць сілы астатнім, нэ?.. ))


новае ў тэме сёлета )


lizdejka: (намастэ)
Ці крыўду нясём мы на плячах?..

У другой палове лютага - першай палове сакавіка да чалавека прыступаюцца душы ягоных дзяцей, таму часта ўзнікаюць 'незразумелыя' праблемы, няўдачы, непрыемнасці, хваробы. Бо душам трэба ачысціцца, каб прыйсці ў гэты свет і працягнуць свой род.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios