lizdejka: (намастэ)
Бываюць людзі, якіх чытаеш, слухаеш і адчуваеш нейкую душэўную скарэднасць. Настолькі, што ў табе ўсё заблытваецца і сціскаецца.
Бываюць людзі, якіх чытаеш, слухаеш - і ў табе нешта адчыняецца, вызваляецца. Настолькі мелодыка іх словаў натуральная і як неба, як паветра.
lizdejka: (намастэ)
возера шэраньчасам мне здаецца, што мае тэнскноты падобныя да белых вязаных карункаў. І калі іх становіцца многа, я выцягваю іх праз сэрца.
lizdejka: (намастэ)
кожны чалавек - гэта люстра. Але такое, што можа ў вялікай ступені выбіраць ШТО люстраваць сабой: прыгожае ці пачварнае, добрае ці злое, здаровае ці хворае...

У людзях варта бачыць лепшае,  зважаць на яго, казаць пра яго. А з тымі, пра каго няма чаго сказаць добрага, дык і стасункаваць ня варта. Ня варта думаць і ўзгадваць.

Паміж усімі людзьмі ўтвараюцца адмысловыя каналы, шырыня, сіла якіх залежыць ад моцы эмацыйных зачэпак у стасунках. Па гэтых каналах свабодна цякуць эмоцыі, перажыванні і пад. Гэта люстэркі на адлегласці. Мы можам нават і ня ведаць, што ў нейкі момант перажываем чужыя пачуцці. Можам ня ведаць, што нават лёсы здольныя прыпадобніцца.
Вось чаму так важна шукаць лепшую кампанію, мінімальна кантактаваць з кепскімі людзьмі. А пры крыўдах ды канфліктах - дараваць і жадаць ім добрых спраў.
lizdejka: (daroha)
У К.Г. Юнга пішацца, што вопратка адлюстроўвае Персону, тую частку Я, што адказвае за сацыяльнае, за кантакты, за статус. Мабыць, важны і колер.

У мяне, пэўна, няма такога колеру, якога б яшчэ не насіла. А ў вас?

Стала прыгадваць колернасць сваёй Персоны. І, нібы са старога перакуленага куфра, пасыпаліся адчувальныя ўспаміны розных, здавалася б, не звязаных з вопраткай падзей. Добры такі псіхатрэнінг, я вам скажу!

Але пра вопратку )

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios