lizdejka: (намастэ)
Пасля працы з гарлавой чакрай у Алёны на КМ нечакана, але лагічна, што прысніўся любімы голас Карэі Хонкі. Першы раз, дарэчы. У сненні гэта былі Трокі і ён вазіў мяне на дзіўным жоўтым аўто па Караімскай, якая раптам ператварылася ў фантастычную аўтастраду, дзе дарога закручвалася быццам амерыканскія горкі. Мы ляцелі на неверагодных хуткасцях, але зусім не адчувалася страху: татальны давер кіроўцу (чытай - вышняму аспекту Вішудхі). У канцы хацела развітацца, традыцыйна ўзяць аўтограф :), бо час быў мне ехаць далей (у рэале - рухацца да чакры Аджны, праца з якой чакала ў новым дні). Але не развіталася. То і добра, яшчэ пабачымся :).

Read more... )



зы: дарэчы, з эўрапейскіх галасоў люблю Zaz.
lizdejka: (намастэ)
Як усё-ткі адрозніваецца ўсходняе ўспрыманне жыцця і заходняе! Для заходняга чалавека рэінкарнацыя - больш нейкая фішка, мода, хоббі, прадмет "свецкай" веры. Хтось любіць казаць: "Я займаюся рэінкарнацыяй" або "У мяне было дэжа вю". Але калі справа даходзіць да нечага больш рэальнага... тут уключаецца тыповае заходняе ўспрыманне, даволі матэрыялістычнае, якому цяжка пабачыць чалавека па-за яго фізічнай абалонкай.

У мінулым годзе мяне здзіўляла негатыўная рэакцыя на канец дарамы "Прынц з гарышча", вельмі лагічна завершаны, прыгожы. Чаму "незразумелы" канец?! Здаецца, так, як мае быць, усё - на свае месцы. Рэінкарнацыя, карма, досвед душы, розныя целы... Па сутнасці, тут не проста менталітэт, які верыць у рэінкарнацыю, гэта асаблівасць традыцыйнага мыслення агулам - "парадак, усё на свае месцы".

Учора завершылася проста шыкоўная дарама "Рукапіс радавода Ку" (Gu Family Book). І я думаю, што атрымае яна не менш негатыўных каментарыяў за "Прынца з гарышча". Так, ва ўсім вінаватая рэінкарнацыя! :) Але ведаеце, насамрэч зроблена вельмі прыгожа, глыбока, філасафічна, тонка (пры ўсім гумары і прэтэнзіях на яго). Я разумею, дакладней, падазраю, што сцэнарысты гэтым самым замахваюцца на другі сезон. Але гэта няважна. Важна, што апошняя серыя па-ўсходняму моцная, сэнсоўная і стварае асаблівыя перажыванні. Вось гэтае адчуванне чалавека як душы было на дзіва ясна перададзена рэфлексіяй галоўнага героя ў размове з сябрам: "Чалавек, які смяяўся і плакаў насупраць мяне яшчэ нядаўна, знік... Але... куды ён сышоў, куды знік.. я не магу даведацца і не магу знайсці яго".

І я падумала: так, чалавек - гэта смех і плач, штосьці, што ты не можаш ухапіць, патрымаць, асягнуць нават пры яго жыцці. Гэта не галава-рукі-ногі. Чалавек - гэта душа, гэта смех і плач.

зы: каму я гэта расказваю?.. :) Ёсць тут хоць хтоcьці, хто разумее такія рэчы так, як разумею іх я?..)) Ці ўсходні менталітэт - рэдкасць сярод заходніх людзей?...
lizdejka: (намастэ)
- Вы забілі 17 чалавек. Што можаце сказаць у сваё апраўданне?
- Я няшка.                                                                                      

Пасля "Ваяра Пэка Тон Су" конча трэба глядзець штось мега-вясёлае. Столькі тугі, - задумваешся пра сябе, пра забытыя ў стагоддзях вось такія ўласныя гісторыі, няпройдзеныя выпрабаванні, шкадаванні, нявыплаканыя слёзы і нязнойдзенае шчасце. Сэрца рыміць усур'ёз.
Мая любімая забаўляльная праграмка акурат і завецца "Дужае сэрца" (Strong Heart). Запрашаецца шмат розных зорак, яны расказваюць свае гісторыі і змагаюцца за тое, чыя лепшая. Неяк так. Некалькі год вёў мой любімчык Лі Сын Гі. Некаторыя выпускі настолькі смешныя, што аж слёзы з вачэй. Ну, і шмат вучышся жыццёвае філасофіі ўсходніх людзей, дакладней, паспяховых людзей.
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Рамантычная лінія амаль незаўважная, быццам выкладзеная белымі пялёсткамі на пяску, што злятаюць ад дотыкаў ветру. Тады пра што кіно?.. Пра вернасць. Пра сяброўства, якое крывавай ніткай вышывае ўвесь сюжэт. Так, многа крыві. Рэкі. Многа палітыкі і інтрыг. Многа бітваў. Але галоўная з іх - за сяброўства.
Прыгожае відзіва на заглаўную песню, з перакладам. Прыгожыя героі. (асцярожна - спойлер :))



зы1: ному ному ному ульда ТТТТ мая псіхіка пацярпела нашмат горай, чым ад "49 дзён"
зы2: хацела яшчэ паглядзець калі-небудзь "Каралеўства вятроў" і "Марскога ўладара".

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios