lizdejka: (намастэ)
лядзела во перадачу пра тое, што мы і так ведаем.

пра тое, што камяні жывыя і разумныя істоты. Пра тое, што яны рухаюцца, растуць, як дрэвы, уверх і ўшыркі.
Што камяні могуць быць добрымі памагатымі або страшэннымі ворагамі, калі іх насіць на сабе.

пра тое, што вада, трапляючы на святыя камяні, праліваючыся праз канаўкі, пабываўшы ў каменных ямках, набывае цудадзейныя, найчасцей лекавыя, якасці.
lizdejka: (намастэ)
асабіста для мяне 'літва' заўсёды была сінонімам слова 'саюз', бо чулася ў ёй 'зліццё'. Не любы саюз, а ў гістарычнай рэтраспектыве - саюз балцкіх плямён.Крывуля, як сымбаль найвышэйшай улады, збірае і аб'ядноўвае людзей. І мяне толькі цешыць, што крывуля-lituus мае прамыя адносіны да адчуванага мной сэнсу 'літвы'. Наогул, значэнне крывулі цяжка пераацаніць. Год таму ў некаторых ЖЖ ішлося пра сымбалі веры. Я ня ведаю наконт сымбаля менавіта веры, але найпершым сымбалем літвы зьяўляецца толькі і адназначна крывуля.

зы: колісь сяброўка шукала слова, якое пазначае той этап кавання мяча, калі некалькі кавалкаў злучаюцца разам дзеля аднаго ляза - каб даць назву свайму раману. Па-мойму, так і не знайшла. Ня ведаю, як кавалі мячы нашыя продкі. Але мне падумалася, што акрамя агульнай крывулі нам рана ці позна спатрэбіцца вось такі меч як сымбаль ваярскай касты... Эх, чаму я не пішу раманы...

ззы: І камень (з парасонам). Для самай устойлівай фігуры - трохкутніка.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 28th, 2017 02:28 am
Powered by Dreamwidth Studios