lizdejka: (намастэ)
Перагруз. Такое адчуванне гэтых дзён. Ківач настрояў.
Анёлы пстрыкаюць па вушах, каб прыцягнуць да сябе ўвагу.
Актуальная тэма жыццёвых досведаў, больш чамусь негатыўная. Пры гэтым умудраешся адкрываць новыя станы і новыя рэсурсы.
Воля да жыцця. Воля да Волі.

Накопленае напружанне добра здымаецца прабежкамі. Новае дыханне.

Сёння, пасля перакрою, першы раз узыйдзе вечарам серпік маладзіка. Няхай на дабро.

Пасля доўгага перапынку пачаліся сны, амаль ліздзейкаўскія.
lizdejka: (намастэ)
Нядаўна падумалася, што мае пачуцці падобныя да залатых лотасаў. Ведаеце, што гэта такое?.. Калі я жыла ў Кітаі ў нейкім там веку, жанчынам з маленства калечылі ногі абмоткамі, каб тыя не раслі, а былі маленькімі, нібы кветкі. Напачатку гэта боль, які ледзь можаш трываць дый не заўжды трываеш. Але з узростам ты да яго прывыкаеш. Гэта боль, які стварае свой адмысловы стыль жыцця, сваю адмысловую рэальнасць. Такая сабе шматвекавая традыцыя балючай прыгажосці.

Read more... )
lizdejka: (2)
Адзін з маіх самых любімых штодзённікаў, якія не перастаю час ад часу пераглядаць, штодзённік 1998-1999 гг. Напоўнены паэзіяй, філасофіяй, духоўнымі пошукамі, простымі і інтэлектуальнымі жартамі, вучэбнымі раскладамі, слоўнічкамі замежных моў (ангельская, гішпанская, японская), замалёўкамі, захаванымі запіскамі сяброў і, канешне, дзённікавымі запісамі аб перажытым у стылі твітэра. Калі пераглядаю зараз, страшна робіцца ад той колькасці вершаў, якія пісала штодня. Гэта быў час раману "Спалены шлях" (фантастыка) і большасць вершаў, рыфмаў ствараліся для яго або ў ягоным настроі. Шмат было і пра перажытае. Многія вершы - па-ангельску. Зараз чытаеш і замілоўваешся іх цеплынёй і недасканаласцю.

Autumn has come this evening
By golden explosion of leaves,
Kissing my eyes and kidding
And falling in love with me.
Tracing my steps so shyly
And trying to seeze my heed
Drizzling on me so mildly
And smiling at my heartbeat.
Autumn has come by Magic
Hidden in whisper of trees
Reighing in every changing
Letting my feelings breathe...


болей не чытайце :))) )

가을...

Sep. 9th, 2013 06:58 pm
lizdejka: (жар-птушка)
Такі выразны пах восені, даўкі, устойлівы. Пах першага пажаўцелага лісця і водар чорнай рабіны ловяць на выхадзе з хаты. І тут жа па шляху - пахі восеньскіх кветак, падобных на зоркі, з зусім непяшчотнымі пялёсткамі, яркіх, насычаных колерам і сілай і цвёрдасцю зямлі. Дзе-нідзе спыняе водар яблыневых дрэў, саспеленых, салодкіх. Увечары яра сакочуць конікі, разрываючы любую іншую сілу.
65001151_8de84d9cda30
Зямля - стыхія пачатку восені і канца лета. Нават неба - быццам маляванае сухімі пастэлямі, гэткае ж зярністае, як зямля, насычанае колерамі. Вельмі люблю гуляць у гэты час. Усё чапляе вока, чапляе нюх. Нейкая адмысловая яснасць розуму, успрымання, цяму. Гэта ўжо не лета, у якім ты плывеш, нібы ў эфіры з лёгкіх павеваў красак і пахаў, святла і ценю, гукаў.

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Ну вось пра што пагаварыць сяброўкам, якія не кантачылі і не размаўлялі больш за 10 год? Правільна, - пра тое, хто якую дараму паглядзеў і каму якія акторы падабаюцца.
Па сутнасці, інтарэсы засталіся тымі ж. Кіно, кнігі, музыка.
lizdejka: (намастэ)
ведаеце, чаго я ў жыцці хацела б пазбегнуць?
Расчаравання ў людзях, у справах, у захапленнях. Калі ты кагосьці або штосьці любіш, хочацца, каб гэта назаўсёды. Але таксама разумееш, што рана ці позна прыходзіць такі момант, калі сэрца астывае, калі мяняецца. Тое, што было блізкім і гарачым, раптам ці пакрысе робіцца далёкім, чужым і халодным. Я не маю на ўвазе нейкіх падманаў ці самападманаў (гэта асобная тэма), а натуральны працэс перамен. Напэўна, бываюць захапленні, пачуцці на ўсё жыццё. Хочацца верыць. Так радасна, калі твая любоў застаецца з табой на яшчэ ^^.


зы: "ілюстрацыя" да тэмы знайшлася выпадкова і сама :). Песня - "Бясконцае каханне". Выконвае Джэкі Чан, найлюбімейшы актор усяго майго юнацтва.
lizdejka: (намастэ)
штораз як перажываю перыяд душэўнага і фізічнага знясілення, неадчэпна жадаю пафарбавацца ў ярка-зялёны колер

але насёння  ў мяне толькі зялёныя шнуркі ў берцах :)

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:41 pm
Powered by Dreamwidth Studios