lizdejka: (намастэ)
слова ЦВІЧЫЦЬ (муштраваць, строга выхоўваць; навучаць - "натасківать") зараз дыялектнае, але чытаючы летапісы, я знайшла яго ў такім варыянце "НАЦВІЧОНЫ ЎСЯЛЯКІМ НАВУКАМ".
сёння мне супрацоўніца сказала, што ў іх мясцовасці яшчэ кажуць ТРЫМАЦЬ У ЦВІКУ або БЫЦЬ У ЦВІКУ ("держать в ежовых рукавіцах", напрыклад)
lizdejka: (намастэ)
заміж такіх лаянкавых выразаў, як “к чорту”, “на х…” і т.п. у нашай старонцы пераважае наступная – “к ідалам” [кідалАм]. Самае смешнае, што я толькі ўчора сцяміла (пры дапамозе маці), што гэта менавіта фраза “к_ідалам”. А я ж з маленства ўспрымала яе як адно слова і думала, што яно мае сэнс “кідаць долу” ;).
lizdejka: (намастэ)
ТРЫМКАЦЬ - тэлефанаваць, тэлефоніць.

(І што я буду рабіць, як наша Светка пойдзе :(( )
lizdejka: (намастэ)
З БАЛЬША - з большага
УДАЎНІЦЬ - запусціць (хвароба, справа удаўнена)
lizdejka: (намастэ)
сяння была магчымасць пасядзець паслухаць размовы старых людзей. І вось зноў вярнулася шкадаванне, што не вывучаем мы ў школах свае родныя дыялекты нароўні з афіцыйнай мовай. Мабыць, гэта такая далёкая мара, што яе спраўджанне я пазнаю толькі праз жыццё ;).
Гэтак, мы кажам: СЯННЯ, КОЖАН (кожны), РУМЯНКА (рамонак), ЕГДЗІЦЬ, АЗЯЦЬ (узяць, але - вазьмі, вазьму), ЯБЛЫНА (яблыня), ЧАГА (чаго), ЯГА (яго), УЗНОЎ (ізноў), ЗРАЗУ (адразу), ПАЧЫКАЙ (пачакай), АБАЖДЖЫ (перапыніся ў размове), ПІРГНУЦЬ (кагосьці штурхнуць), КОМШЫЦЬ (комчыць, камячыць) і інш.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios