lizdejka: (Default)
 Сёння некалькі разоў патрапілася спасылка на гэта старое відэа.
То захоўваю
https://www.youtube.com/watch?v=IUSGaOqLVmk
lizdejka: (ruza-kvietka)
Гэтыя дні вывучаю непасрэдную працу з планетарнымі энэргіямі праз мантры. Даволі цікава, але і складана часам.
Сёння (дарэчы, акурат у сераду) прыйшлі мантры Меркурыя (Будхі), ускрываючы цікавыя станы, вымярэнні, усведамленні (раю пашукаць на ютубе, каму цікава).

Але ў працэсе слухання і пяяння меркурыянскіх мантраў з імі прыйшло і вось гэта даўняе відэа пра блізнятавыя полыскі. Хоць зараз нібы больш у іншай тэме.паглядзець... )
lizdejka: (намастэ)
пачула думку, што лепшая жонка - не з свайго, з іншага асяродку. Дзеля энэргіі, падсілкоўвання. У гэтым бзумоўна ёсць свая фішка.

Але мне падумалася, што сапраўдная сіла і энэргія  - у цэласнасці душы. Бо душа - большая за цела і за жыццё. Цэласнасць - гэта збіранне родных душаў, гэта супадзенне душамі. Калі пашанцуе, то гэта ўласная душа іншага полу. Чым бліжэй стасункі - тым бліжэйшыя душы. Менавіта яны спрыяюць стварэнню рэсурсных станаў, большых за сітуацыю, цела, жыццё. І тады асяродак, узрост - ужо як нешта другаснае: можа быць, а можа і ня быць.

падпісала "не пра палітыку", але з іншага боку (калі шырэй разгарнуць тэму стасункаў) - супадзенне душой розных людзей на розных, экалагічна розных, дыстанцыях - вялікі рэсурс і грамадскай сілы і агульнанароднай салідарнасці. Нават "ворагі" ў пэўных момантах могуць быць за адно.
lizdejka: (намастэ)
ёсць такая адмысловая з'ява як каналы сувязі паміж душамі. Даўно з цікавасцю яе вывучаю, дакладней, назіраю, спрабую разабрацца ў працэсах.

Каналы ёсць прамыя, ад адной душы да другой, і з "перасадкамі", т.б. праз пасярэднікаў.
Узаемадзенне ў розны час і пры розных абставінах можа адбывацца па розных каналах.

Сіла каналу, тут на Зямлі, у многім залежыць ад яго заземленасці. Т.б. наколькі душы паміж сабой знаёмыя на зямным роўні. Праз вітанні, абмены рэчамі з рук у рукі, сумеснае страваванне і г.д. Троху на трываласць такога каналу ўплывае і веданне зямной асобы душы.

Такім чынам, найчасцей кантакт душаў адбываецца па тым канале, які найбольш заземлены. Але пры "перасадках" мы рызыкуем памылкова ўспрымаць душу-пасярэдніка за тую, да якой звяртаемся.

яшчэ пару слоў )
lizdejka: (жар-птушка)
Калі адна душа, раздзеленая на два ўцелаўленні, мужчынскае і жаночае, злучаецца ў пару, якія працэсы адбываюцца? І як яны вычуваюцца кожным з?
Як гэта ўплывае на кармічныя плыні і блокі? Што з імі стаецца?
Як і наколькі мяняецца ўсведамленне?
Што выступае на першы план у стасунках? Агулам што гэта за стасункі? Наколькі яны якасна іншыя ад звычайных?
Як душа ўспрымае саму сябе праз іншую асобу?
Якія якасці душы праяўляюцца і "замоўчваюцца" ў мужчынскім, а якія ў жаночым?
А што агульнае? Што тоеснае? А што супрацьлеглае?
Калі ўзнікаюць непаразуменні, то якая іх прырода, як яны сябе праяўляюць і як вырашаюцца?
Якім чынам адбываюцца трансфармацыі і развіццё душы ў пары?
Ці існуе душэўная сінхранія і як яна дзеіць?
Як узьяднаная душа пачынае ўспрымаць свет і праяўляцца ў ім?
Read more... )

гэтыя пытанні - больш адказы на тое, чаму мне так цікавая тэма блізнятавых полыскаў. Спадзяюся, што майму блізняці таксама. ))
lizdejka: (намастэ)
закрыванне сэрца - гэта абгортванне ў матэрыю.
раскрыццё - першы крок, першая магчымасць зліцця душы ў цэлае

Read more... )
lizdejka: (жар-птушка)
Вялікую частку маіх сненняў і захапленняў займаюць зоркі. (Дарэчы, адна з прычын майго ніку ў жж ;)). Я надзвычай люблю дзівосныя відзежы сузор'яў, планет, галактык у сніўных нябёсах, а таксама - самых неверагодных сцэн у іх. Магчыма, хтось спытае "ці ня страшна?" Сапраўды, ёсць такое пачуццё, якое можна патлумачыць спярша як страх. Але насамрэч гэта больш падобна да пашырэння свядомасці, выхад за межы цела, у тым ліку і сніўнага.

далей цікавей... )
lizdejka: (намастэ)
Як усё-ткі адрозніваецца ўсходняе ўспрыманне жыцця і заходняе! Для заходняга чалавека рэінкарнацыя - больш нейкая фішка, мода, хоббі, прадмет "свецкай" веры. Хтось любіць казаць: "Я займаюся рэінкарнацыяй" або "У мяне было дэжа вю". Але калі справа даходзіць да нечага больш рэальнага... тут уключаецца тыповае заходняе ўспрыманне, даволі матэрыялістычнае, якому цяжка пабачыць чалавека па-за яго фізічнай абалонкай.

У мінулым годзе мяне здзіўляла негатыўная рэакцыя на канец дарамы "Прынц з гарышча", вельмі лагічна завершаны, прыгожы. Чаму "незразумелы" канец?! Здаецца, так, як мае быць, усё - на свае месцы. Рэінкарнацыя, карма, досвед душы, розныя целы... Па сутнасці, тут не проста менталітэт, які верыць у рэінкарнацыю, гэта асаблівасць традыцыйнага мыслення агулам - "парадак, усё на свае месцы".

Учора завершылася проста шыкоўная дарама "Рукапіс радавода Ку" (Gu Family Book). І я думаю, што атрымае яна не менш негатыўных каментарыяў за "Прынца з гарышча". Так, ва ўсім вінаватая рэінкарнацыя! :) Але ведаеце, насамрэч зроблена вельмі прыгожа, глыбока, філасафічна, тонка (пры ўсім гумары і прэтэнзіях на яго). Я разумею, дакладней, падазраю, што сцэнарысты гэтым самым замахваюцца на другі сезон. Але гэта няважна. Важна, што апошняя серыя па-ўсходняму моцная, сэнсоўная і стварае асаблівыя перажыванні. Вось гэтае адчуванне чалавека як душы было на дзіва ясна перададзена рэфлексіяй галоўнага героя ў размове з сябрам: "Чалавек, які смяяўся і плакаў насупраць мяне яшчэ нядаўна, знік... Але... куды ён сышоў, куды знік.. я не магу даведацца і не магу знайсці яго".

І я падумала: так, чалавек - гэта смех і плач, штосьці, што ты не можаш ухапіць, патрымаць, асягнуць нават пры яго жыцці. Гэта не галава-рукі-ногі. Чалавек - гэта душа, гэта смех і плач.

зы: каму я гэта расказваю?.. :) Ёсць тут хоць хтоcьці, хто разумее такія рэчы так, як разумею іх я?..)) Ці ўсходні менталітэт - рэдкасць сярод заходніх людзей?...
lizdejka: (намастэ)
ведаеце, чаго я ў жыцці хацела б пазбегнуць?
Расчаравання ў людзях, у справах, у захапленнях. Калі ты кагосьці або штосьці любіш, хочацца, каб гэта назаўсёды. Але таксама разумееш, што рана ці позна прыходзіць такі момант, калі сэрца астывае, калі мяняецца. Тое, што было блізкім і гарачым, раптам ці пакрысе робіцца далёкім, чужым і халодным. Я не маю на ўвазе нейкіх падманаў ці самападманаў (гэта асобная тэма), а натуральны працэс перамен. Напэўна, бываюць захапленні, пачуцці на ўсё жыццё. Хочацца верыць. Так радасна, калі твая любоў застаецца з табой на яшчэ ^^.


зы: "ілюстрацыя" да тэмы знайшлася выпадкова і сама :). Песня - "Бясконцае каханне". Выконвае Джэкі Чан, найлюбімейшы актор усяго майго юнацтва.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios