lizdejka: (намастэ)
Апошнім часам сняцца "вечарова-начныя" сны ў адказ на мае запыты, а часам і без іх. У тым сэнсе, што ў сне дзея адбываецца ў памяшканні, дзе ўключана святло. А звонку нібы цёмна. Я разгадала гэткі стан наступным чынам: пакуль рэчы існуюць на ўнутраным плане, патэнцыйным, і не праяўлены вонкі. Т.б. жыццё адбываецца на ўнутраным плане. Таксама гэта можа значыць, што ёсць разуменне (святло), адчуванне нейкіх рэалій, але ў рэчаіснасці я іх не бачу, т.б. у маім бачанні сувязь паміж вонкавым і ўнутраным адсутнічае.
Яшчэ варта звяртаць увагу на каляндарныя цыклы. Апошні час, т.б. пара тыдняў - гэта быў ветах, зараз перакрой. А заўтра ўжо маладзік. Свет вонкавы пачне праяўляцца. Усё загаданае так ці іначай збывацца.

Агулам вельмі цікава асэнсоўваць структуры той прасторы і часу, якія сняцца. Сёння была колавая разгортка. Сон дакладна не запомніла, а вось структуру прасторы ўспомніла адразу. Калі чытала шмат год таму кнігі М.Ньютана па рэінкарнацыі, мяне адразу зацікавіў момант спецыялізацыі маёй душы. Але тады я так і не змагла для сябе адчуць, зразумець яе. А вось літаральна ўчора выпадкова натыкнулася на згадку пра сваю спецыялізацыю. Прычым, у таго ж Ньютана. Здрасьце, я вучуся на Майстра Часу :). Яснае такое адчуванне сваёй плыні і ўсяго, што з ёй звычайна звязана.

Перад сном чытаю кніжку "Арнаменты Падняпроўя", іншай няма. Але добра бачыцца сутнасць уласных густаў і глыбейшае разуменне арнаментальных матываў і структур. Цікава.
lizdejka: (намастэ)
вельмі цікава чытаць пра адрозненні крывіцкіх, радзіміцкіх і дрыгавіцкіх імпульсаў арнаменту.
lizdejka: (намастэ)
арнамент бывае відушчым і сляпым, закрытым.
Відушчы - гэта розныя вочы (малыя - варонні, большыя - кароўськія), у тым ліку і васьміпраменныя зоркі. Ткачыхі кажуць: Яны нас бачаць, а мы іх не.
Вочы звычайна "ахоўваюцца" сляпым, закрытым.

паводле "Арнаментаў Падняпроўя"
lizdejka: (намастэ)
Рэдка ў якім рушніку не сустрэнеш такога арнаментавання, якое завецца 'крывуляй'. З аднаго боку, гэта фактычна сінонім зігзагу, - малая крывуля. Але ёсь і вялікая крывуля, падобная да ланцугу ромбаў, або перапляцення ДНК, з светлавымі 'дзявочымі' знакамі (крыжы, матылі, птушкі і інш.) ўнутры або бяз іх.
Крывулі бываюць як гарызантальнага тыпу (зігзагі і ланцугі ромбаў), гэтак і вертыкальнага (ланцугі ромбаў).
Даволі часта малыя крывулі аберагаюць увесь вытканы (чырвоным па белым або наадварот) сюжэт і перамяжоўваюць лініі іншых знакаў. Складанасць арнаментальных элементаў павялічваецца да цэнтра кампазіцыі.
Вялікія гарызантальныя крывулі з двух бакоў часта ахоўваюць гэты самы цэнтр (выявы сонца, пары ромбаў-калёс, вялікіх мядзьведзяў і г.д.).
Але крывуля можа і сама быць цэнтрам - асабліва ўразіў рушнік з вялікай вогненнай крывуляй.
Гарызантальная, ляжачая, крывуля тлумачыцца як рака або вогненная рака. Крывулі вертыкальныя - 'дажджы', 'расты'. Т.б. сэнсава адпавядаюць нябесным, сыходзячым - дажджу і агню.
паводле кнігі "Арнаменты Падняпроўя".

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios