lizdejka: (намастэ)
ранейшыя запісы - яркія, вобразныя, эмацыйныя, энэргетычныя, нешматслоўныя...
пазнейшыя, як кажуць, "неасіліла" )).
перабірала ключыкі і замкі, выдаляла шум. Любуючыся Сонцам. Каляровымі аблокамі і снежным вальсам.

не толькі голас, гукавая інфармацыя уплывае на нас. Але і да таго, што чытаем, варта падыходзіць усвядомлена. Мяне "сапсавалі" слоўнікі і навуковыя тэксты, праца карэктарам з вялікімі слоўнымі плынямі. (Вы калі-небудзь спрабавалі вычытваць прамовы прэзідэнта? :))

Сапраўднае (хаця што такое сапраўднасць?) расце знутры. Верас кожны дзень падбягае да дрэўца праверыць ці ўжо вырасла і пытае, чаму так павольна )). Купілі тры дні таму)). На роўні душы, на роўні самага жывога - зусім па-іншаму ідзе час. Але калі ён праяўляецца, то гэта заўжды - Дзіва. Нават калі "ўсё ведаў наперад".

мы прыдумалі слова для рэчы, што ўвільгатняе паветра - ІМЖЫК ))


сёння - Сонечнае зацменне. Будзьце ўважлівымі і пазітыўнымі ў тым, што загадваеце. Няхай спаўняецца найлепшае :).
lizdejka: (намастэ)
У дзяцінстве мне сказалі, што ў гэтай воданапорнай вежы, якая грозна ўзвышалася ў вакне, пазіраючы на мяне сваімі пустымі чорнымі вачніцамі, жыве Жалезная Баба. І я яе вельмі-вельмі баялася. А бывала так, што і бачыла. У сне.

Але час ляцеў і вежа ў сненнях мянялася, ярчэла, перабіралася па цаглінках і нават прыгажэла, напаўняючыся самым розным зместам і змесцівам. І Жалезная Баба, мабыць, з'ехала кудысь альбо ўладкавалася на прыстойную працу (унізе - акурат дзіцячы садок). Між іншым, верагодна таксама, што працягвала яна падпрацоўваць у самой вежы. Напрыклад, каларытнай прадавачкай кніг.
Не верыце? А вось што аднойчы са мной здарылася...
Не сказаць, каб часта, але ў дарослым жыцці ў сненнях я бываю хаджу міма гэтай вежы. І іду раз - а была вясна, ранняя, троху зімна і хацелася сагрэцца - аж вежа гэтая такая прыгожая стаіць! Ганак у яе - ну, проста як у гістарычным кіно, вокны свецяцца і людзей шмат. З цікаўнасцю і я заходжу ўнутр...
А там - вінтавая кнігарня (ці, мо, бібліятэка?). І столікі, як у кавярні. За якімі можна прысесці ды пагартаць кнігі. А можа, гэта вінтавая кавярня, напоўненая кнігамі і сувенірамі?... Я не надта разбіралася, а ішла проста наверх, па шляху з цікаўнасцю чытаючы назвы кніг і разглядаючы яркія каляровыя вокладкі. Вельмі светлы і прывабны інтэр'ер, жывы і ўсмешлівы.
На самы верх можна было заехаць і на празрыстым ліфце, канешне, але я па старынцы, знутры, па лесвіцы )).
Няшмат у Вялейцы аглядных пляцовак, якія разгортваюць перад табою, бы на далоні, паўгарадскія, паўвясковыя краявіды. Дзе можна сустракаць світанкі і праводзіць сонца. А даступных жа для грамадскасці і зусім няма. А ў маім сненні - вось - урэшце з'явілася )). То шчыра запрашаю, не праходзьце міма, як будзеце ў тых краёх!)) Квіток каштуе зусім нядорага. А відалі - можна палюбавацца!
lizdejka: (намастэ)
Нядаўна падумалася, што мае пачуцці падобныя да залатых лотасаў. Ведаеце, што гэта такое?.. Калі я жыла ў Кітаі ў нейкім там веку, жанчынам з маленства калечылі ногі абмоткамі, каб тыя не раслі, а былі маленькімі, нібы кветкі. Напачатку гэта боль, які ледзь можаш трываць дый не заўжды трываеш. Але з узростам ты да яго прывыкаеш. Гэта боль, які стварае свой адмысловы стыль жыцця, сваю адмысловую рэальнасць. Такая сабе шматвекавая традыцыя балючай прыгажосці.

Read more... )
lizdejka: (жар-птушка)
Падумалася: варта зірнуць на тэму любімага зорнага фестывалю праз прызму рэінкарнацыёнікі. (Не ўпэўнена, што гэта прызма. Можа, так яно і ёсць). Не маю супакою, бо так люблю гэтае свята і гэты сюжэт, а ён - вунь аж як далёка і ці ёсць шанец зноў занурыцца ў яго тут, на Зямлі?..
У нашых гвяздароў пытала: ці ёсць? А раптам?.. Не, няма. Але агулам сюжэт хіба не класічны для нашых казак і легенд?..
Ён існуе ў розных варыянтах, нагадаю з папярэдніх запісаў.

"Кітайская версія легенды наступная: герой, пастух Нюлан, крадзе вопратку сямі фей, якія купаліся ў возеры. Самая малодшая Чжынюй ідзе шукаць і гэтак яны сустракаюцца. Нюлан патрабуе яе ў жонкі і яны жэняцца. У іх нараджаецца двое дзяцей. Але пра ўсё даведваецца багіня Неба (альбо маці дзяўчыны) і забірае яе назад у Неба, каб яна працягвала ткаць прыгожыя аблокі, якія былі зніклі. А паміж закаханымі праводзіць шпількай Малочную раку, каб назаўжды іх развесці. Але раз на год усе яны сустракаюцца на мосце, пабудаванымі сарокамі. Калі на свята ідзе дождж, кажуць, што гэта Нюлан і Чжынюй аплакваюць расстанне".
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Пасля працы з гарлавой чакрай у Алёны на КМ нечакана, але лагічна, што прысніўся любімы голас Карэі Хонкі. Першы раз, дарэчы. У сненні гэта былі Трокі і ён вазіў мяне на дзіўным жоўтым аўто па Караімскай, якая раптам ператварылася ў фантастычную аўтастраду, дзе дарога закручвалася быццам амерыканскія горкі. Мы ляцелі на неверагодных хуткасцях, але зусім не адчувалася страху: татальны давер кіроўцу (чытай - вышняму аспекту Вішудхі). У канцы хацела развітацца, традыцыйна ўзяць аўтограф :), бо час быў мне ехаць далей (у рэале - рухацца да чакры Аджны, праца з якой чакала ў новым дні). Але не развіталася. То і добра, яшчэ пабачымся :).

Read more... )



зы: дарэчы, з эўрапейскіх галасоў люблю Zaz.
lizdejka: (намастэ)
Натыкнулася на адну камедыйную міні-дарамку пра вандроўку ў мінулае. Там гераіня праз лужыну патрапляе ў эпоху Чосона і становіцца настаўнікам матэматыкі для караля.

Мне прыгадалася, як у дзяцінстве я любіла загадкавасць люстранога свету. І лужыны мне таксама падаваліся парталамі, мне гэтак жа здавалася часам, што там няма дна і калі ступлю, правалюся ў нейкае іншае вымярэнне, канешне ж казачнае і прыўкраснае. А часта лужыны здаваліся морамі, на берагах якіх мы будавалі гарады, пракладалі дарогі, насыпалі горы. І вось гэтае пачуццё расшырэння - насамрэч не досвед сягонняшніх медытацый, а больш ранні, з дзяцінства. Калі ты ў адзін момант можаш свет адчуць празмерна маленькім ці наадварот празмерна вялікім. Гульня з драбнюткімі лялькамі? Тая ж практыка пашырэння свядомасці. Свет у свеце. Свет па-за светам.

Апошнім часам мяне прэ на тэму шматмернасці. Ня так даўно прыйшла рассылка ад Алёны, там тры маленькіх відэа, але колькі інсайтаў яны ўва мне запусцілі! Літаральна ў адначассе я нарэшце зразумела свае затыкі, чаму некаторыя рэчы ідуць цяжка, а іншыя лёгка. Пабачыла новыя магчымасці для творчасці, узаемадзеяння і эксперыментаў :). Смешна, што ўсе веды ўва мне даўно ёсць, але не было патрэбнай повязі паміж імі і цяму.
Слухаючы Алёну, я прыгадвала свае творы і прыкалывалася, што толькі зараз зразумела ў поўным аб'ёме, пра што сама калісьці пісала. Пры гэтым яшчэ маё самае любімае практыкаванне з рэінкарнацыёнікі матрошка. Зараз я бачу ў ім яшчэ больш магчымасцей для прымянення.
А, вось спасылка, відэа дзесь па хвілін 10. Раптам і вам каму-небудзь гэта акажацца чароўным пендзелем у развіцця ўласнага ўспрымання :). 
lizdejka: (жар-птушка)
Вялікую частку маіх сненняў і захапленняў займаюць зоркі. (Дарэчы, адна з прычын майго ніку ў жж ;)). Я надзвычай люблю дзівосныя відзежы сузор'яў, планет, галактык у сніўных нябёсах, а таксама - самых неверагодных сцэн у іх. Магчыма, хтось спытае "ці ня страшна?" Сапраўды, ёсць такое пачуццё, якое можна патлумачыць спярша як страх. Але насамрэч гэта больш падобна да пашырэння свядомасці, выхад за межы цела, у тым ліку і сніўнага.

далей цікавей... )
lizdejka: (намастэ)
У звязку з тэмай "Таленты і здольнасці" на мінулым занятку ўсплыла і тэма ўлады. Ну, правільна: хтось крута плюшкі пячэ ды крыжыкам вышывае, а хтось крута народам кіруе. Я сядзела і маўчала, бо асабліва няма чым хваліцца)).  Асабліва, што тычыцца апошняга жаночага ўцелаўлення пры ўладзе.
Тым не менш, тэма ўлады ў мінулых уцелаўленнях неяк мяне зачапіла, відаць, яшчэ і актуалізаваная надзённымі запытамі. І захацелася зірнуць на яе ўжо з сённяшніх пазіцый і разумення. А не проста ўміляцца з розных супадзенняў ды рэзанансаў у звычках, паводзінах, жыццёвых падзеях ды датах.
Read more... )
lizdejka: (ruza-kvietka)
Сабралася больш дэтальна распісаць працэсы, якія адбываюцца паміж блізнятавымі полыскамі або боскімі палавінкамі (скарочана часта як БП), і заўважыла, што сёння адзін з любімых і асаблівых дзён лета. Не ведаю пакуль чаму. Проста так выпадала амаль штогод. Хутка на занятках мы пойдзем ва ўспаміны далёкага мінулага, дык, можа, там знойдзецца адказ. А можа, ён агулам у будучыні. Зрэшты жыццё мяне да такога падрыхтоўвала ўжо ня раз.

Многа цікавых літар і без карцінак :) )
lizdejka: (ruza-kvietka)
З пэўнага часу, калі да мяне звяртаецца чалавек з нейкай размовай, я стаўлю сабе кшталту галачку: "Ага, што за цікавая і карысная інфармацыя мне прыйдзе на гэты раз?" І так і бывае. Прычым, часам ты чуеш важныя рэчы ў саміх словах суразмоўцы, альбо нечакана ў гутарцы сам агучваеш штосьці важнае, альбо ўжо пасля, прыгадваючы гутарку, прыходзіш да ўсялякіх шыкоўных ідэй і высноў.
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Бачу па статыстыцы, што тэма люду цікавая, таму раблю колькі тлумачэнняў менавіта па тэхніках.
далей цікавей )
lizdejka: (намастэ)
Апошнім часам сняцца "вечарова-начныя" сны ў адказ на мае запыты, а часам і без іх. У тым сэнсе, што ў сне дзея адбываецца ў памяшканні, дзе ўключана святло. А звонку нібы цёмна. Я разгадала гэткі стан наступным чынам: пакуль рэчы існуюць на ўнутраным плане, патэнцыйным, і не праяўлены вонкі. Т.б. жыццё адбываецца на ўнутраным плане. Таксама гэта можа значыць, што ёсць разуменне (святло), адчуванне нейкіх рэалій, але ў рэчаіснасці я іх не бачу, т.б. у маім бачанні сувязь паміж вонкавым і ўнутраным адсутнічае.
Яшчэ варта звяртаць увагу на каляндарныя цыклы. Апошні час, т.б. пара тыдняў - гэта быў ветах, зараз перакрой. А заўтра ўжо маладзік. Свет вонкавы пачне праяўляцца. Усё загаданае так ці іначай збывацца.

Агулам вельмі цікава асэнсоўваць структуры той прасторы і часу, якія сняцца. Сёння была колавая разгортка. Сон дакладна не запомніла, а вось структуру прасторы ўспомніла адразу. Калі чытала шмат год таму кнігі М.Ньютана па рэінкарнацыі, мяне адразу зацікавіў момант спецыялізацыі маёй душы. Але тады я так і не змагла для сябе адчуць, зразумець яе. А вось літаральна ўчора выпадкова натыкнулася на згадку пра сваю спецыялізацыю. Прычым, у таго ж Ньютана. Здрасьце, я вучуся на Майстра Часу :). Яснае такое адчуванне сваёй плыні і ўсяго, што з ёй звычайна звязана.

Перад сном чытаю кніжку "Арнаменты Падняпроўя", іншай няма. Але добра бачыцца сутнасць уласных густаў і глыбейшае разуменне арнаментальных матываў і структур. Цікава.
lizdejka: (намастэ)
Калі я ў дзяцінстве чытала фантастыку, то асабліва любіла сюжэты, дзе герой вандруе па часе. Ну і розныя часавыя парадоксы. З гледзішча душы няма розніцы асаблівай у тым, працуеш ты з мінулым ці з цяперашнім, ці з будучыняй. Канешне, ёсць свае нюансы. Але агулам і так і так, і так можа быць цікава і карысна для досведу душы.
Read more... )
lizdejka: (ruza-kvietka)
Праца з унутранымі абмежаваннямі плаўна выводзіць у тэму любові да сябе. Што гэта? Як гэта - любіць сябе? Ці гэта эгаізм? Ці гэта нешта іншае?..
Успомніце тыя моманты жыцця, калі да вас ставіліся дрэнна, крыўдзілі, абражалі, пагарджалі вамі, былі несправядлівымі... Успомнілі? А цяперRead more... )
lizdejka: (намастэ)
Цягам апошніх дзён давялося зняць покрыва з адной з найвялікшых містыфікацый жыцця. Гаворка пра Галасы. Мне заўжды думалася, што людзі, якія сцвярджаюць, што размаўляюць з незямнымі істотамі кшталту анёлаў, Настаўнікаў і пад., чуюць канкрэтныя галасы, якія ім нешта гавораць. Але на справе аказваецца, што гэта ня так, прынамсі, у большасці выпадкаў. Скептыкі назавуць такое проста моцнай інтуіцыяй, калі чалавек задаецца пытаннем і тут жа "чуе" на яго адказ Падсвядомага. А паняцці кшталту "анёл" і пад. - гэта для яго будзе як характарыстыка адчуванняў, перададзеная праз зразумелыя вобразы.
Ну, асабіста я, канешне, веру ў анёлаў, Настаўнікаў, Духоўны свет і сваяцкія душы. Нават не веру, а ведаю, што так яно і ёсць. Гэта важна, бо "галасы" бываюць розных узроўняў вібрацый і калі іх не дыферынцыяваць, могуць завесці няведама куды.

Read more... )
lizdejka: (намастэ)
Атрымаўшы паўгадзіны вольнага часу, села я ў медытацыю "Блізнятавага полымя" (жадаючы не рабіць вялікіх перапынкаў паміж заняткамі і трэнінгамі), проста так, кшталту для трэніроўкі. І ў нейкі момант адчуваю, што нічога не атрымоўваецца, што ніякага блізнятавага полымя перада мной няма і блізка. Настаўнікі мяне пытаюць: "Навошта ты гэта робіш? Павінен быць запыт, прычына, "для чаго". А ты проста рассейваеш сілы ў нікуды. Мусіць быць накіраванасць на канкрэтны вынік. Мусіць быць выразны намер. І ён мусіць быць актуальным на гэты момант. У жыцці агулам важна рабіць нешта па меры наспявання. Гэткім чынам смецця і мітусні будзе меней, а часу на сапраўднае жыццё болей. Важна наладжвацца на вышнія вібрацыі і з гэтага рабіць выбар, што на дадзены момант патрэбна і будзе карысным для развіцця".
Read more... )
lizdejka: (намастэ)
я не шукаю Вегі сярод зор, мой пагляд заўжды скіраваны да яе))
І - сузор'е Лебедзя - самае прыгожае ў летне-восеньскім небе

усіх усходнікаў - з Зорным святам, Чхільсокам, Танабатай, Ці Сі! :))
lizdejka: (2)
Адзін з маіх самых любімых штодзённікаў, якія не перастаю час ад часу пераглядаць, штодзённік 1998-1999 гг. Напоўнены паэзіяй, філасофіяй, духоўнымі пошукамі, простымі і інтэлектуальнымі жартамі, вучэбнымі раскладамі, слоўнічкамі замежных моў (ангельская, гішпанская, японская), замалёўкамі, захаванымі запіскамі сяброў і, канешне, дзённікавымі запісамі аб перажытым у стылі твітэра. Калі пераглядаю зараз, страшна робіцца ад той колькасці вершаў, якія пісала штодня. Гэта быў час раману "Спалены шлях" (фантастыка) і большасць вершаў, рыфмаў ствараліся для яго або ў ягоным настроі. Шмат было і пра перажытае. Многія вершы - па-ангельску. Зараз чытаеш і замілоўваешся іх цеплынёй і недасканаласцю.

Autumn has come this evening
By golden explosion of leaves,
Kissing my eyes and kidding
And falling in love with me.
Tracing my steps so shyly
And trying to seeze my heed
Drizzling on me so mildly
And smiling at my heartbeat.
Autumn has come by Magic
Hidden in whisper of trees
Reighing in every changing
Letting my feelings breathe...


болей не чытайце :))) )
lizdejka: (намастэ)
Адчуванне, што не дараму гляджу, а ўдзельнічаю ў сеансе псіхадрамы. Настолькі чотка перажыванні галоўнай гераіні прапісваюць мае ўласныя на працягу многіх апошніх гадоў. Што цікава - знешнія ўмовы нібыта і розныя, але насамрэч, у плане ўздзеяння і сымбалізму ідэнтычныя. Мой сатурніянскі перыяд ужо скончыўся (хаця па ведычных вылічэннях ён мусіць яшчэ быць год, але я бачу, што скончыўся па-заходняму) і гэта выглядае нібы рэфлексіяй і падсумаваннем. Але наступствы таксама добра падчысціць, пазбавіцца ад рэштак неверагоднага стрэсу даўжынёй у шмат год.
994_o
Сатурніянскі перыяд - гэта такі час дабравольнай аскезы, нібыта ты сам сябе за нешта караеш ці адпраўляеш на адмысловы вышкал. Яго пачатак у мяне азнаменаваўся мінімалізмам: я павыкідала была з хаты ўсё, што нібыта ціснула на мяне, - прадметы камфорту, мэблю, многія свае рэчы. Вельмі па-спартанску, па-мужчынску ўсё стала. А скончыўся ён на дараме "Вера", чамусьці. І выліўся ў вегетарыянства. І зараз хочыцца ўтульнасці і прыгожых рэчаў. Не толькі неабходных і карысных, але проста прыгожых.

Read more... )

가을...

Sep. 9th, 2013 06:58 pm
lizdejka: (жар-птушка)
Такі выразны пах восені, даўкі, устойлівы. Пах першага пажаўцелага лісця і водар чорнай рабіны ловяць на выхадзе з хаты. І тут жа па шляху - пахі восеньскіх кветак, падобных на зоркі, з зусім непяшчотнымі пялёсткамі, яркіх, насычаных колерам і сілай і цвёрдасцю зямлі. Дзе-нідзе спыняе водар яблыневых дрэў, саспеленых, салодкіх. Увечары яра сакочуць конікі, разрываючы любую іншую сілу.
65001151_8de84d9cda30
Зямля - стыхія пачатку восені і канца лета. Нават неба - быццам маляванае сухімі пастэлямі, гэткае ж зярністае, як зямля, насычанае колерамі. Вельмі люблю гуляць у гэты час. Усё чапляе вока, чапляе нюх. Нейкая адмысловая яснасць розуму, успрымання, цяму. Гэта ўжо не лета, у якім ты плывеш, нібы ў эфіры з лёгкіх павеваў красак і пахаў, святла і ценю, гукаў.

Read more... )

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios