lizdejka: (Default)
[personal profile] lizdejka
Ізноў падкрэсліла для сябе важную рэч.
 
Калі перажываеш прыліў сіл, натхнення, радасці, узвышэння, калі прыходзіць нейкае азарэнне, усведамленне, гэта можна імгненна перадаць любому блізкаму чалавеку, сябру ды нават ворагу. Проста узгадаўшы вобраз чалавека. Светлая сіла імгненна пацячэ да яго, сілкуючы светлы бок душы і асвятляючы кармы вашых стасункаў. Увага - гэта энэргетычны струмень.
І яна - дзівосная сіла, якой можна мяняць свет да лепшага. Асабліва гэта перагукаецца з прыродай жанчыны. Менавіта жанчына можа дарыць сілы іншым людзям. У той час як мужчына, мабыць, болей здольны ўкладацца ў мэты і цэлі. 

Калі такі рэсурсны стан з'яўляецца, то для дарэння можна выпрацаваць нават нейкую сваю формулу, маленькую магію, у выглядзе словаў ці жэсту. Галоўнае, каб адчувалася натуральна і адгукалася ў сэрцы.

Безумоўна болей за ўсё светлай жаночай сілы дастаецца ейнаму мужчыне, асабліва калі жанчына ўпэўнена, што гэта ЯЕ мужчына. А мужчына можа ўвасабляць атрыманыя дарункі. Таму, мужчыны, старайцеся надзяліць сваіх жанчын упэўненасцю ў сабе)). Каб не распляскалася па дарозе )). А калі мужчыны няма, то добрая магчымасць займацца дабрачыннасцю - столькі сваякоў, сяброў, годных людзей, ды проста сам сусвет у яго размаітасці.

Калісьці даўно я нічога не ведала пра такое дарэнне. Але адчувала, што накопленыя праз аскезы і духоўныя практыкі псіхічныя сілы мусяць некуды дзявацца, ісці ў нейкія справы. Канешне, я малілася за многіх і за многае, але гэтага недастаткова. Я да балючасці шукала адказ на пытанне пра самарэалізацыю. Але прыкол у тым, што самарэалізацыя адбываецца штоімгненна. І асноўнае прызначэнне жанчыны, як  я зараз адчуваю, у стасунках з людзьмі.

Дарэчы, розныя трансфармацыйныя трэнеры часам згадваюць, што першыя, каму дорыцца сіла, гэта Зямля і Неба.

From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 28th, 2017 02:34 am
Powered by Dreamwidth Studios