lizdejka: (намастэ)
[personal profile] lizdejka
ёсць такая адмысловая з'ява як каналы сувязі паміж душамі. Даўно з цікавасцю яе вывучаю, дакладней, назіраю, спрабую разабрацца ў працэсах.

Каналы ёсць прамыя, ад адной душы да другой, і з "перасадкамі", т.б. праз пасярэднікаў.
Узаемадзенне ў розны час і пры розных абставінах можа адбывацца па розных каналах.

Сіла каналу, тут на Зямлі, у многім залежыць ад яго заземленасці. Т.б. наколькі душы паміж сабой знаёмыя на зямным роўні. Праз вітанні, абмены рэчамі з рук у рукі, сумеснае страваванне і г.д. Троху на трываласць такога каналу ўплывае і веданне зямной асобы душы.

Такім чынам, найчасцей кантакт душаў адбываецца па тым канале, які найбольш заземлены. Але пры "перасадках" мы рызыкуем памылкова ўспрымаць душу-пасярэдніка за тую, да якой звяртаемся.

Гэтыя асаблівасці ўспрымання яскрава праяўляюцца, напрыклад, пры рэзанансах звязаных між сабой душаў. Калі паўстае пытанне: хто "запусціў" той ці іншы вобраз, адчуванне, перажыванне па душэўных каналах.

Свет больш складаны, чым нам часам падаецца. Але гэта цудоўная магчымасць развіваць уважлівасць і тонкасць успрымання. Ну і часам проста правільна карыстацца языком, каб не перагружаць сябе супярэчлівымі плынямі інфармацыі. Размова, дарэчы, ачышчае каналы душэўных сувязей таксама. Слова мае вогненную прыроду.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:44 pm
Powered by Dreamwidth Studios