lizdejka: (намастэ)
[personal profile] lizdejka
звяртаюся да сіта як да рытуальнага прадмету, які, хоць і распісаны ў энцыклапедыі "Беларускай міфалогіі", але менавіта як прадмет жрэцкага рытуалу застаецца па-за ўвагай. Але мяне ён чапляе. Як штосьці вельмі сваё.

Учора, на аснове некалькіх пройдзеных медытацый, зрабіла ўласную: прасейванне залатым (сонечным) сітам Сябе, т.б. сваёй Сапраўднасці, Цэльнасці, ачышчэнне ад шалупіння мінулага (праяўленага, прагаворанага, праадчуванага, прадуманага, праэмацыянаванага, прахібленага, прамыленага, прадуранага, правіненага, прасаромленага, прашкадаванага, прагубленага, прастрашанага, праяромленага...), які цяжарам працягваеш насіць у душы. Хоць мусіш ўжо даўно ачысціць і пакласці ў скарбонку жыццёвага досведу. А скарбонку зачыніць. І паставіць Дома, у бібліятэцы Жыццяў.
Сама тэхніка звычайная: прасейванне сябе знізу ўверх, праз усе абалонкі, органы, клетачкі, пачуцці і адчуванні, вычышчэнне залатой сеткай усіх цёмных і балючых частак. Пры гэтым пажадана знаходзіцца ў медытатыўным стане і ўяўляць сябе ў прыемным, бяспечным, рэсурсным месцы. Калі само залатое сіта не спальвае ўсё па шляху, можна дадаткова выкідаць назбіранае ў фіялетавае або сіняе полымя. Прасейванне можна сумяшчаць з растаноўкамі Хелінгера і тэхнікамі РПТ. Я асабіста люблю пашыраць інструменты. Галоўнае, каб дапамагло )).

Дык вось да мяне зноў вярнуліся думкі пра сіта як рытуальны прадмет. Пра тое, з чаго яно можа быць зроблена і як наладжана на адпаведную працу...

зы: ясна, што ўся тэхніка залатога сіта і сіняга полымя працуе з тымі праблемамі, якія згадваюцца, усведамляюцца, вычуваюцца падчас гэтай медытацыі. У астатнім гэта можа проста даць часовую палёгку, перадых, якія варта выкарыстаць зноў жа з розумам.
From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 03:04 pm
Powered by Dreamwidth Studios