Apr. 21st, 2017

lizdejka: (святло)
 Паступова праводжу сама сабе энэргетычны лікбез, на практыцы.

Аказваецца, сапраўды жанчына шчаслівая, здаровая і крынічная, калі яна расслабленая. Варта расслабіцца і адбываецца напаўненне энэргіяй. Напружваешся клопатамі, трывогамі і энэргія вытанчаецца, урэшце разам з сабой забіраючы сілы, настрой, здароўе. 

Можа быць, справа ў жаночай схільнасці да скрайнасцяў, энэргетычнай шматвектарнасці (як я гэта адчуваю), адсутнасці трывалага цэнтральнага патоку. У досведзе мужчынскага ўцелаўлення памятаеш/адчуваеш сябе іначай.

Канешне, жыць і быць увесь час напоўненай, т.б. расслабленай немагчыма і гэта і не мяркуецца. Тут мастацтва ў іншым - своечасова заўважаць перарасход энэргіі і ўмець пераключыцца на расслабленне. Хаця бываюць такія станы, перыяды, калі нібы і не выходзіш з адмысловага медытатыўнага настрою. Быццам рака, цячэш і цячэш, і цячэш.

У кожнай хіба свае інструменты павінны быць. Я вось апошнім часам падсеўшы на кантакце з сонечным/дзённым святлом. Перажыванне, як яно нязмушана напаўняе сабой свет, і ўсё жывоё, кожная твая клетачка дыхае ім, размаўляе з ім, - проста фантастыка! 
 Другая любоў - гэта мантры, малітвы, гімны, спевы багіням. Узгадваеш жанчын свайго жыцця, якія прыносілі табе суцяшэнне, святло, супакой.
Вада - яшчэ адна жывая стыхія. Але каб яна лекавала, таксама варта скіроўваць увагу на свой кантакт з ёй.
Ежа. Куды ж без цудадзейных мікстур? )) Хуткі эфект даюць вяршкі, супакойваюць і высвятляюць. Галоўнае тут не перастарацца, яны тлустыя )).
А яшчэ - кветкі, пахі... Таму так - напэўна, жанчыне варта дарыць кветкі, парфуму, прыгожыя рэчы. Гэта расслабляе яе псіхіку, яна напаўняецца энэргіяй, у яе ўсё перастае балець, яна робіцца шчаслівай і... крынічнай. І ўсе наўкол у выйгрышы. ))

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 08:42 pm
Powered by Dreamwidth Studios