Feb. 24th, 2017

lizdejka: (намастэ)
У дзяцінстве мне сказалі, што ў гэтай воданапорнай вежы, якая грозна ўзвышалася ў вакне, пазіраючы на мяне сваімі пустымі чорнымі вачніцамі, жыве Жалезная Баба. І я яе вельмі-вельмі баялася. А бывала так, што і бачыла. У сне.

Але час ляцеў і вежа ў сненнях мянялася, ярчэла, перабіралася па цаглінках і нават прыгажэла, напаўняючыся самым розным зместам і змесцівам. І Жалезная Баба, мабыць, з'ехала кудысь альбо ўладкавалася на прыстойную працу (унізе - акурат дзіцячы садок). Між іншым, верагодна таксама, што працягвала яна падпрацоўваць у самой вежы. Напрыклад, каларытнай прадавачкай кніг.
Не верыце? А вось што аднойчы са мной здарылася...
Не сказаць, каб часта, але ў дарослым жыцці ў сненнях я бываю хаджу міма гэтай вежы. І іду раз - а была вясна, ранняя, троху зімна і хацелася сагрэцца - аж вежа гэтая такая прыгожая стаіць! Ганак у яе - ну, проста як у гістарычным кіно, вокны свецяцца і людзей шмат. З цікаўнасцю і я заходжу ўнутр...
А там - вінтавая кнігарня (ці, мо, бібліятэка?). І столікі, як у кавярні. За якімі можна прысесці ды пагартаць кнігі. А можа, гэта вінтавая кавярня, напоўненая кнігамі і сувенірамі?... Я не надта разбіралася, а ішла проста наверх, па шляху з цікаўнасцю чытаючы назвы кніг і разглядаючы яркія каляровыя вокладкі. Вельмі светлы і прывабны інтэр'ер, жывы і ўсмешлівы.
На самы верх можна было заехаць і на празрыстым ліфце, канешне, але я па старынцы, знутры, па лесвіцы )).
Няшмат у Вялейцы аглядных пляцовак, якія разгортваюць перад табою, бы на далоні, паўгарадскія, паўвясковыя краявіды. Дзе можна сустракаць світанкі і праводзіць сонца. А даступных жа для грамадскасці і зусім няма. А ў маім сненні - вось - урэшце з'явілася )). То шчыра запрашаю, не праходзьце міма, як будзеце ў тых краёх!)) Квіток каштуе зусім нядорага. А відалі - можна палюбавацца!

Profile

lizdejka: (Default)
Ela Kulesh

April 2017

S M T W T F S
      1
23 45678
910 1112131415
1617181920 2122
232425 26272829
30      

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 28th, 2017 02:30 am
Powered by Dreamwidth Studios